Сын жыхаркі аграгарадка Язна хоча паступіць на службу ў міліцыю. Пра патрабаванні да кандыдатаў і сацыяльныя гарантыі для іх расказаў участковы інспектар Віктар ГАРДУКЕВІЧ:
– На службу па кантракце прымаюць грамадзян ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў, несудзімых, здольных па сваіх асабістых, маральных і дзелавых якасцях, стане здароўя, узроўні асноўнай адукацыі выконваць задачы, ускладзеныя на органы ўнутраных спраў. Канчатковае рашэнне прымаецца пасля працэдуры вывучэння кандыдата і праходжання ваенна-ўрачэбнай камісіі.
Перавагі службы ў органах унутраных спраў:
v супрацоўнікі міліцыі атрымліваюць грашовае забеспячэнне, форменнае абмундзіраванне, дадатковы водпуск за выслугу гадоў, грашовую надбаўку за цяжкасць і напружанасць у службе;
v высокі заробак, які залежыць ад выслугі гадоў і месца службы;
v ёсць магчымасць кар’ернага росту і павышэння прафесійнага майстэрства;
v па дасягненні ўзросту 48 гадоў, а таксама пасля 20 гадоў службы, куды ўваходзіць і вучоба ва ўстанове адукацыі МУС, з’яўляецца права на пенсіённае забеспячэнне.
Па пытаннях прыёму на службу звяртайцеся ў аддзел кадраў РАУС па адрасе: г. Міёры, вул. Дзяржынскага, 19, або на нумары 5 19 42 ці 8 (029) 290 21 45.