Кто отвечает за отлов бродячих собак объяснил участковый инспектор из Миор

 Хто адказвае за адлоў бадзячых сабак на Міёршчыне, пацікавілася пенсіянерка з Мікалаёва. Актуальнасць пытання пацвердзіў участковы інспектар міліцыі Андрэй ТАЛАПІЛА:

– Сапраўды, сабакі, якія не маюць гаспадароў, уяўляюць небяспеку для людзей, а таксама распаўсюджваюць хваробы. Калі не прымаць меры, то сітуацыя з кожным годам пагаршаецца. Аднак трэба разумець, што вырашаць гэтую праблему павінен чалавек, бо сам яе стварыў.

Згодна з рашэннем Міёрскага раённага выканаўчага камітэта ад 26 кастрычніка 2012 года № 844 «Аб мерах па ўпарадкаванні ўтрымання хатніх і адлову безнаглядных сабак і катоў», вызначана, што на тэрыторыі Міёр і Дзісны гэтым займаецца УП ЖКГ, на тэрыторыі Міёрскага, Павяцкага, Узмёнскага сельсаветаў – раённая аргструктура Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, у Завуццеўскім, Мікалаёўскім, Туркоўскім і Язненскім – Дзісненскі лясгас, у Новапагосцкім і Перабродскім – ТАА «Абстэрна».

Калі ўсё ж сустрэліся з бяздомнай жывёлай, памятайце, што яна не кідаецца на чалавека без прычыны. Калі праходзіце міма, не дражніце сабаку, не глядзіце яму ў вочы і не паказвайце свой страх.


Падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.

Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.