Газ: что волнует?
gazeta 13-12-2011, 09:13 1 586 Пытайцеся—адказваем
Газ: што хвалюе?
Дырэктар філіяла РВУ “Міёрырайгаз” Аляксандр Эдмундавіч Фяцковіч у час правядзення “прамой лініі” адказаў на пытанні міярчан. Прапануем тыповыя звароты, якія хвалююць насельніцтва.
Раскажыце пра кампенсацыю долі затрат пры падключэнні новых спажыўцоў да газаправодаў, узведзеных з прыцягненнем сродкаў грамадзян?
— У адпаведнасці з п.12 палажэння аб газіфікацыі прыродным газам эксплуатуемага жыллёвага фонду грамадзян, зацверджанага ўказам прэзідэнта ад 2 лютага 2006 года №368, падключэнне новых спажыўцоў прыроднага газу да аб’ектаў газаразмеркавальнай сістэмы, узведзеных з прыцягненнем сродкаў грамадзян, частковае пакрыццё іх затрат ажыццяўляецца па рашэнню райвыканкама, якім вызначаецца памер і тэрміны пакрыцця затрат.
Газавае абсталяванне адпрацавала нарматыўны тэрмін. Яго можна замяніць за кошт прадпрыемства?
— У адпаведнасці з арт. 51 жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь наймальнікі, уласнікі жылых памяшканняў, члены арганізацыі грамадзян-забудоўшчыкаў абавязаны праводзіць за свой кошт замену і рамонт унутрыкватэрнага санітарна-тэхнічнага і іншага абсталявання, прыбораў уліку электрычнай і цеплавой энергіі, вады і газу, газавых і электрычных пліт, рамонт унутрыкватэрнай электраправодкі.
Як прымяняюцца нормы ўказа №368?
— Праектаванне і будаўніцтва новых вулічных размеркавальных газаправодаў з газаправодамі-ўводамі (для населеных пунктаў з насельніцтвам менш 20 тыс. чалавек) для газіфікацыі эксплуатуемага жыллёвага фонду грамадзян ажыццяўляецца ў памеры 30% за кошт сродкаў грамадзян, якім належыць на праве ўласнасці жыллё згаданага фонду, і 70% за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Акрамя таго, на праектаванне і будаўніцтва аб’ектаў газаразмеркавальнай і ўнутрыдамавой сістэмы “Беларусбанк” выдзяляе крэдыты на тэрмін да 2-х гадоў са стаўкай 3% гадавых.
Пра якасць сумесі ў балонах пры паніжэнні тэмпературы вонкавага паветра.
— Якасць звадкаванага газу, прызначанага для камунальна-бытавога спажывання, устаноўлена ДАСТам 20448-90 “Газы вуглевадародныя звадкаваныя паліўныя для камунальна-бытавога спажывання. Тэхнічныя ўмовы”. Гэтым жа нарматыўным дакументам вызначаецца і кампанентны састаў для напаўнення балонаў звадкаваным газам, якім прадугледжваецца выкарыстанне сумесі прапану і бутану тэхнічнага з утрыманнем бутану (бутылену) да 60%. Па сваіх фізіка-хімічных характарыстыках выпарэнне пароў сумесі пры адмоўных тэмпературах адбываецца менш інтэнсіўна, што і аказвае ўплыў на велічыню рэшткаў газу ў балоне. Рэкамендуецца размяшчэнне балонаў унутры памяшканняў, што павысіць інтэнсіўнасць выпарэння сумесі прапану з бутанам.
Якія льготы пры аплаце за прыродны і звадкаваны газ?
— Пры пярвічным звароце грамадзяніна ў газазабяспечваючую арганізацыю за афармленнем рэгістрацыі льготы па аплаце за выкарыстаны прыродны або звадкаваны газ у адпаведнасці з пералікам адміністрацыйных працэдур, зацверджаных указам прэзідэнта ад 26 красавіка 2010 года №200 “Аб адміністрацыйных працэдурах, ажыццяўляемых дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян”, неабходна прадаставіць пашпарт ці іншы дакумент, які пацвярджае асобу, а таксама дакумент, які ўстанаўлівае права на льготу.
Практыка прымянення сертыфікаванага газавага абсталявання?
— На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дазваляецца выкарыстоўваць толькі сертыфікаванае ва ўстаноўленым парадку газавае абсталяванне. Інфармацыю аб пераліку такога абсталявання можна атрымаць у любым філіяле газазабяспечваючай арганізацыі. Абслугоўваць бытавое ацяпляльнае газавае абсталяванне маюць права юрыдычныя асобы, якія заключылі дамову на супрацоўніцтва з газазабяспечваючай арганізацыяй, і маючыя падрыхтаваны персанал.
На якой адлегласці ад падземнага газаправоду можна пасадзіць дрэвы, кусты і ці трэба гэта ўзгадняць у вас? Дом прыватны. І ці магу я забетанаваць адмостку шырынёй 1 м вакол яго ў той частцы, дзе з зямлі выходзіць газаправод, ля вугла дома?
— Згодна п. 16.4 Палажэння аб парадку ўстанаўлення ахоўных зон аб’ектаў газаразмеркавальнай сістэмы, памерах і рэжыме іх выкарыстання ў межах ахоўных зон газаправодаў забараняецца складваць матэрыялы і абсталяванне, у тым ліку для часовага захоўвання, уздоўж трасы падземнага газаправода ў межах двух метраў па абодва бакі ад восі, а таксама рабіць пасадку дрэў і кустоў усіх відаў у межах 1,5 м па абодва бакі ад восі газаправода. Перад пасадкай на сваім зямельным участку можна ўдакладніць месца праходжання падземных камунікацый, загадзя выклікаць прадстаўніка нашага прадпрыемства па тэл. 4-94-57. Забетанаваць адмостку шырынёй 1 м вакол дома магчыма пры ўмове забеспячэння захаванасці газавага ўводу.
Які кошт праекта на газіфікацыю індывідуальнага жылога дома?
— Кошт праекта газаабсталявання аднакватэрнага жылога дома з устаноўкай 2 прыбораў і газаправод-увод даўжынёй да 20 м — 363150 руб.
Калі будзе падача прыроднага газу ў Міёркі-2?
— Цяпер вядуцца будаўніча-мантажныя работы па пракладцы вулічнага падземнага газаправода. Прыкладны тэрмін здачы — студзень 2012 года. Падача газу плануецца ў сакавіку-маі гэтага ж года.
У газетных публікацыях газазабяспечваючая служба неаднаразова папярэджвала, што грамадзянам забараняецца захоўваць у сябе нават пустыя газавыя балоны. Я падключыўся да газаправода з прыродным газам, куды падзець мае два балоны?
— Такія пытанні задаюць у розных месцах. Дакладнай рэгламентацыі па выкарыстанню старых балонаў няма. Адкажу так: захоўваць іх трэба на вуліцы. Можна прадаць суседзям ці тым людзям, якія хочуць мець у запасе балон ці будуць газіфікаваць жыллё. Кошт такога балона на сённяшні дзень 20000 рублёў.
Падрыхтаваў Людвіг КАСАТЫ.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.