Авторизация
 

Прааналізавалі вынікі правядзення прамых і гарачых ліній у Міёрскім раёне

 У раёне працягваецца практыка правядзення прамых і гарачых ліній, дзейнічае грамадская прыёмная, у насельніцтва заўсёды ёсць магчымасць калі не асабіста, то па тэлефоне атрымаць кансультацыі або тлумачэнні, выказаць заўвагі, прапановы ці прэтэнзіі па набалелых пытаннях адказным работнікам не толькі раённага ўзроўню. Што жыхароў Міёршчыны непакоіць, паімкнуўся высветліць карэспандэнт газеты па выніках іх званкоў да адказных работнікаў раённага звяна.

 

Вечарам у пятніцу, 11 снежня, у грамадскай прыёмнай дзяжурыў першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні і дэпутат раённага Савета Андрэй Батура. Паступілі два званкі з вёскі Канахі Міёрскага сельсавета ад малаказдатчыкаў, якія своечасова не атрымалі грошы за рэалізаванае малако.

 
Суботні дзень пачаўся дзвюма прамымі лініямі. Пытанняў да начальніка аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Наталлі Густавай не аказалася.Таксама спакойна прайшло дзяжурства ля тэлефона і галоўнага ляснічага Дзісненскага лясгаса Аляксандра Цярэшкі. Аляксандр Валер’евіч патлумачыў, што на ўсе звароты па забеспячэнні насельніцтва дрывамі асабіста ён і яго падначаленыя давалі адказы ў рабочыя дні, вялікіх праблем з палівам няма, а рабочыя пытанні вырашаюцца пры першай магчымасці.

 
Карыстаючыся момантам, галоўны ляснічы праінфармаваў пра пераднавагодні гандаль. Афіцыйна аб’яўлена, што ёлачныя кірмашы ў краіне пачынаюцца 19 снежня. З гэтай даты набыць ёлачкі можна будзе ва ўсіх лясніцтвах і Дзісненскім лясгасе. Крыху пазней стартуе гандаль у Міёрах на плошчы Памяці загінулых барацьбітоў і Дзісне ля будынка «Віцябчанкі». Пра гэта паведамяць дадаткова.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2021
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2021
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта