Авторизация
 

Яшчэ не паступілі? Хутчэй у Глыбоцкі ліцэй!

 Глыбоцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй летась адзначыў 65-гадовы юбілей. За гэты час яго выпускнікамі сталі звыш 28 тысяч спецыялістаў для народнай гаспадаркі. 

Вучоба не ў цяжар

Андрэй Міхно – будучы трактарыст-машыніст, вадзіцель, слесар па рамонце сельгасмашын і абсталявання. Мікіта Арол (на здымку) стане поварам чацвёртага разраду, каб адкрыць свой рэстаран. Сумежная спецыяльнасць швяі таксама спатрэбіцца. Азы прафесій хлопцы спасцігаюць у Глыбоцкім дзяржаўным прафесійным ліцэі.


 Першы курс ужо за плячыма. Чакаюць верасня, калі зноў сядуць за парты. Запрашаюць у сваю альма-матар і землякоў. З іх слоў, тут можна набыць самыя запатрабаваныя на сучасным рынку працы спецыяльнасці. Моладзі падабаецца добразычлівы калектыў выкладчыкаў Глыбоцкага ліцэя, іх талент і ўменне цікава падаваць неабходны для вывучэння матэрыял. Тут і фізіка захоплівае, і гісторыя цікавіць, і паток інфармацыі не ў цяжар. Напэўна, таму паспяховасць лепшая, чым у школе. Андрэй скончыў дзевяць класаў Узмёнскай, Мікіта – былы вучань Міёрскай СШ № 3 імя Я. Томкі. Яшчэ ў ліцэі шмат разнастайных аб’яднанняў па інтарэсах, спартыўныя секцыі, дзе развіваюць таленты, фізічныя здольнасці. Добрая база для вытворчай практыкі. Самыя камфортныя ўмовы пражывання ў інтэрнаце. Чысціню і парадак тут адказна падтрымліваюць самі яго насельнікі. Дысцыпліна ў ліцэі – перш за ўсё. Песцяць хіба толькі смачным харчаваннем. Абед за кошт дзяржавы, за сняданак і вячэру трэба плаціць – 10 рублёў на тыдзень хапае.

Паспець да 20 жніўня

У наш час повары нарасхват, і трактарыстаў у сельгасвытворчасці катастрафічна не хапае. А якія яшчэ кваліфікацыі прапануе ў новым навучальным годзе Глыбоцкі дзяржпрафліцэй? Удакладнім у метадыста, сакратара прыёмнай камісіі Вольгі БАХІР:


 – Пералік прафесій фарміруем зыходзячы з патрэб і запытаў народнай гаспадаркі. Захоўваем традыцыйныя накірункі, укараняем новыя. Сёлета набіраем групы, у якіх будзем рыхтаваць слесараў па рамонце сельгасмашын і абсталявання, трактарыстаў-машыністаў катэгорый «А», «В», «D», вадзіцеляў аўтамабіля катэгорыі «С» і трактарыстаў-машыністаў сельгасвытворчасці катэгорый «А» і «В», электразваршчыкаў ручной зваркі, вадзіцеляў аўтамабіля катэгорыі «С».


У час развіцця турыстычных паслуг, грамадскага харчавання, аграэкатурызму надзвычай папулярная прафесія повара, пры гэтым найбольш каштоўны спецыяліст з дадатковай кваліфікацыяй кандытара.


Нямала заявак ад мясакамбінатаў, таму з новага навучальнага года будзем рыхтаваць фармоўшчыкаў каўбасных вырабаў і складальнікаў фаршу чацвёртага разраду, прадаўцоў. Гэта прадыктавана цікавасцю з боку арганізацый – заказчыкаў кадраў.
На базе агульнай сярэдняй адукацыі прапануем кваліфікацыю абліцоўшчыка-плітачніка. Цяпер гэта вельмі запатрабаваны від дзейнасці не толькі ў вобласці, але і рэспубліцы.

Калі завяршае работу прыёмная камісія?

– Дакументы прымаюцца да 20 жніўня. Звяртацца можна штодзённа з 9.00 да 18.00, акрамя нядзелі.
Калі колькасць пададзеных заяў на пэўную спецыяльнасць перавышае ўстаноўленую колькасць, залічваем на вучобу па конкурсе сярэдняга бала пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыі ці атэстата аб сярэдняй. Усім маючым патрэбу прадастаўляецца інтэрнат. Навучэнцы, якія атрымліваюць спецыяльнасць пасля дзевяці класаў, забяспечваюцца бясплатнымі абедамі, з малазабяспечаных сем’яў – трохразовым харчаваннем. Залічаныя пасля заканчэння сярэдняй школы атрымліваюць стыпендыю.

 Якія перспектывы ў выпускнікоў ліцэя?

– Яны могуць прадоўжыць вучобу па скарочанай праграме ў Гарадоцкім індустрыяльна-тэхнічным каледжы, а таксама Віцебскіх індустрыяльна-тэхналагічным і індустрыяльна-педагагічным, іншых навучальных установах вобласці. З ліцэйскай базай можна паступаць у вну.


Многія з нашых выпускнікоў сталі цудоўнымі спецыялістамі ўстаноў і прадпрыемстваў Шаркаўшчынскага, Докшыцкага, Міёрскага, Браслаўскага, Пастаўскага, Полацкага і іншых раёнаў, дзяржавы і за межамі краіны, паспяхова вядуць прыватны бізнес.
Звяртаюся да бацькоў і сёлетніх выпускнікоў школ: пакуль ёсць час, паспяшайцеся з дакументамі ў Глыбоцкі ліцэй. Тут рэалізуюцца ўсе вашы адукацыйныя і адпачынкавыя запыты.

Фотаматэрыял з сайта Глыбоцкага ліцэя і сацыяльных сетак.

Падрыхтавала Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 424
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 554
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 698
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 877
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 598
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 658
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 761
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 сентября 2020
Дмитрий, Зиновий, Иван, Илья, Мирон, Павел, Александра, Вера, Ирина, Любовь, Надежда, Софья

Именины 29 сентября 2020
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта