Авторизация
 

За малако з жыхарамі Міёршчыне разлічваюцца несвоечасова

 «Малочныя» грошы для дбайных гаспадароў па-ранейшаму дадатковая крыніца даходу. Каб здаць дзяржаве малако і атрымаць разлік, трэба добра папрацаваць. Апраўдвае сябе гэта праца ці не, пытанне іншае, а бачыць яе вынік у выгля- дзе грашовых купюр хочацца ў тэрмін. Між тым са своечасовай аплатай узніклі праблемы. 

Жыхар Пад’ельцаў Андрэй Яфімаў звяртаўся ў рэдакцыю напрыканцы мая са скаргай на несвоечасовыя разлікі за малако, якое здаюць ААТ «Полацкі малочны камбінат». Расказаў, што жыхары аграгарадка не атрымлівалі аплату з 20 красавіка.
– Карову не дзеля забавы трымаю, – адзначаў Андрэй Рыгоравіч. – Малако здаю, каб даход мець. А яго няма. Чаму так? Калі з намі разлічацца?


На аснове звароту сяльчаніна рэдакцыя накіравала афіцыйны запыт у ААТ «Полацкі малочны камбінат». Пісьмовы адказ атрымалі 22 чэрвеня. У ім значыцца наступнае:


«Разлікі за малочную сыравіну, асабліва за малако, якое пастаўляюць асабістыя падсобныя гаспадаркі грамадзян, з'яўляюцца прыярытэтным накірункам выкарыстання сродкаў ад продажу прадукцыі прадпрыемства. Аднак у маі прадпрыемства знаходзілася ў стане вострага часовага дэфіцыту грашовых сродкаў з-за неспрыяльнай кан’юнктуры на знешніх рынках: цэны на сухое абястлушчанае малако за апошні месяц знізіліся на 20 – 25 %, продаж масла ўвогуле «стаіць». Прадпрымалі шэраг мер па стабілізацыі сітуацыі: заключаны кантракты на продаж 75 % запасаў, у бліжэйшы час за іх будзе зроблена аплата.
Сродкі за малако, здадзенае 20 – 30 красавіка пералічаны на рахунак зборшчыка 25 мая; разлік за малако, здадзенае ў перыяд з 1 па 20 мая, праведзены да 29 мая ў поўным аб’ёме.
Адміністрацыя прадпрыемства прыносіць свае прабачэнні грамадзянам Міёрскага раёна за дастаўленыя нязручнасці».


– Сапраўды, за май з намі разлічыліся, – пацвярджае Андрэй Яфімаў. – За чэрвень яшчэ выплат не было, хоць ужо 22 чысло. Зноў затрымка. Як гэта патлумачыць, напрыклад, падчас запозненай аплаты камунальных ці іншых паслуг?


Пытанне рытарычнае. Хочацца спадзявацца, што сітуацыя выправіцца на карысць малаказдатчыкаў.

Фота для ілюстрацыі.

Падтрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 340
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 529
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 87 147
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 509
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 115
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 573
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 699
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 июля 2020
Андрей, Григорий, Иван, Матвей, Михаил, Петр, Степан, Тимофей, Фаддей, Дина, Яков, Филипп

Именины 12 июля 2020
Григорий, Павел, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта