Авторизация
 

Вірус на абутку не занясеш. Адказы на пытанні аб каронавірусе падрыхтавала газета з Міёр

 Выпрабаванне каронавірусам так ці інакш змяніла наша жыццё. Будзем спадзявацца, што гэты няпросты перыяд  дапаможа ўсім стаць больш цярплівымі,  уважлівей ставіцца да акружаючых, сачыць за сабой і сваім здароўем, клапаціцца пра чысціню навокал і ў душы. А пакуль эпідэмія не мінавала, рэдакцыя падрыхтавала па матэрыялах СМІ некалькі адказаў на пытанні, якія часцей за ўсё цікавяць нашых чытачоў.

Чым каронавірусная пнеўманія адрозніваецца ад звычайнай?

– Бактэрыяльная пнеўманія прыво- дзіць да ўзнікнення лакальнага запаленчага працэсу, – тлумачыць галоўны пазаштатны інфекцыяніст Міністэрства аховы здароўя, загадчык кафедры інфекцыйных хвароб БДМУ Ігар Карпаў. – Дыягнастуюць яе пры дапамозе выслухвання, рэнтгенаграфіі, каб выявіць праяўленні ў лёгкіх. А вірусная, як COVID-19, прахо- дзіць дыфузна, гэта азначае, што ачагоў запалення можа быць шмат. Пры гэтым яна здольна правакаваць развіццё дыхальнай недастатковасці. Радзей узнікаюць пазалёгачныя ўскладненні, не так часта бывае вострая ныркавая недастатковасць. Магчымы сіндром поліарганнай недастатковасці.


Не трэба думаць, што бактэрыяльная пнеўманія працякае лягчэй. Розніца ў тым, што пры ёй эфектыўна антыбактэрыяльная тэрапія. Супраць каронавіруснай інфекцыі няма спецыфічнага лячэння, аднак ёсць ужо некаторыя напрацоўкі і рэкамендацыі.

Як не заразіцца дома? Раптам хтосьці з сям’і прынясе бацылу з работы, вуліцы ці магазіна?

– Вірус можа асядаць на ўсіх паверхнях пры кашлі і чханні. Найлепшая прафілактыка – часцей праводзіць дома вільготную ўборку. Мыючыя сродкі можна выкарыстоўваць любыя, падыдзе звычайны мыльны раствор, – раіць намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан. – Лепш за ўсё ўборку праводзіць у пальчатках, каб пазбегнуць негатыўнага ўздзеяння на скуру рук. Таксама неабходна праветрываць памяшканні і апрацоўваць усе прадметы, да якіх дакранаўся каронавірусны хворы. У тым ліку тэлефоны, мэблю, пульты, сантэхніку. Чым часцей прыбіраеце, тым меншая рызыка інфіцыравання акружаючых. Не даказана, што вірус можна занесці з вуліцы на абутку ці адзенні.

Ці можна падхапіць немач праз кроў?

– Не. Па інфармацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у свеце не зафіксавана ніводнага такога выпадку, – адказвае намеснік дырэктара па трансфузіялогіі РНПЦ Ларыса Гушчына.

Калега на рабоце захварэў на COVID-19. Мяне адправілі на самаізаляцыю. Якія сімптомы павінны насцярожыць?

– Перш за ўсё сачыце за тэмпературай цела – яна павышаецца ў 90 працэнтаў пацыентаў. Пры ўзнікненні кашлю, які прагрэсіруе, пагаршэнні самаадчування, з’яўленні адышкі трэба выклікаць урача, – папярэджвае галоўны пазаштатны інфекцыяніст Міністэрства аховы здароўя, загадчык кафедры інфекцыйных хвароб БДМУ Ігар Карпаў. – У гэтых выпадках гарбата з малінай не дапаможа. Медыкі ацэняць ступень захворвання і іншую сімптаматыку і прымуць рашэнне шпіталізаваць ці прадоўжыць лячыцца ў амбулаторных умовах.

Калі ёсць захворванні дыхальных шляхоў, гэта азначае, што хутчэй можна захварэць на новы від пнеўманіі?

– Найбольш цяжкія формы захворвання мы назіраем у пацыентаў, у якіх спадарожная паталогія. У першую чаргу гіпертанія, парушэнні абмену рэчываў, цукровы дыябет, залішняя маса цела, абструктыўныя захворванні лёгкіх, іншыя хваробы сардэчна-сасудзістай сістэмы. Таксама ў зоне рызыкі людзі старэй за 70 гадоў, – тлумачыць міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік.

– Наша задача – забяспечыць сацыяльнае дыстанцаванне, абараніць найбольш уразлівых, аказаць медыцынскую дапамогу тым, хто захварэў, максімальна працягваць работу па ізаляцыі кантактаў і спыненні ланцужкоў распаўсюджвання віруса, каб не дапусціць росту. Мы пастаянна аналізуем свае рэсурсы і пераразмяркоўваем іх так, каб сітуацыя з каронавірусам не прывяла да павелічэння смяротнасці ад іншых захворванняў, у тым ліку анкалагічных, сардэчна-сасудзістых. Тыя ж групы пацыентаў найбольш уразлівыя перад каронавірусам.

Фота для ілюстрацыі.

Падрыхтавала Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 370
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 983
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 726
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 541
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 375
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 592
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 724
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 августа 2020
Герман, Иван, Кирилл, Климент, Константин, Наум, Николай, Платон, Анфиса

Именины 8 августа 2020
Игнатий, Моисей, Сергей, Федор, Прасковья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта