Авторизация
 

Клопат пра здароўе становіцца звычкай. Як жыхары Міёршчыны абараняюцца ад вірусаў

 Прастуда, грып, цяпер яшчэ каронавірус. Такое адчуванне, што мікробы і інфекцыі пастаянна лётаюць у паветры і не думаюць здавацца. Што важна ў барацьбе з вірусамі? Як у калектыве і дома абараняюць сябе і акружаючых, спыталі ў жыхароў раёна.

Вольга ФЕДУКОВІЧ, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 3 імя Я. Томкі:

– Важна думаць пра сваё здароўе загадзя, не займацца самалячэннем і пры першых прыкметах хваробы звяртацца да ўрача, выконваць яго рэкамендацыі. У школе імкнёмся прытрымлівацца правіл гігіены і бяспекі: чыстыя рукі, дыстанцаванне, праветрыванне кабінетаў. На ўроках фізкультуры, чалавека і свету, біялогіі адпраўляемся з дзецьмі на вуліцу. Так карысней і цікавей. Не збіраемся вялікімі групамі. Вучні знаходзяцца толькі ў сваім класе, рассаджваем іх на адлегласці адзін ад аднаго. Першым часам хтосьці з дзяцей насіў маскі, цяпер іх усё менш. Лепш выконваць простыя правілы і дыхаць вольна, чым цэлы дзень праводзіць у вільготнай павязцы. Да такой высновы прыйшлі дзеці разам з бацькамі. Пры ўваходзе ў магазін заўсёды апрацоўваю рукі антысептыкам, а дома перакладваю прадукты ў свае пакеты і ўсё праціраю. Бяспечны лад жыцця ўжо стаў карыснай звычкай.

 Рамуальд МАЛІНОЎСКІ, ветэран працы:

– Адпрацаваў галоўным санітарным урачом раёна 40 гадоў. І сёння не прыдумалі нічога лепш за прафілактычныя гутаркі ў калектывах. Бо, на жаль, не кожны ўсведамляе неабходнасць выконваць простыя правілы бяспекі. Не наведваць шматлюдныя месцы, апранаць маску, трымаць дыстанцыю, мыць рукі. Адказнасць кіраўніка – забяспечыць супрацоўнікаў ахоўнымі сродкамі, астатняе – іх асабісты клопат. Выклікае непаразуменне, калі чалавек адзін ідзе па вуліцы ці едзе ў аўтамабілі ў масцы. Ад каго абараняецца? Іншая справа – у магазіне, на пошце, на сустрэчы. Ахоўныя сродкі неабходны і здаровым, і хворым. Перш чым з’явяцца сімптомы, можна заразіць мноства людзей. Самае важнае правіла – мінімум кантактаў. Я хаджу ў магазін у рабочы час, захоўваю дыстанцыю і прымяняю антысептык.

 Таццяна ЖЫЛІНСКАЯ, санітарка рэанімацыйнага аддзялення ЦРБ:

– Самае галоўнае – захоўваць усе меры перасцярогі. Масачны рэжым на рабоце – не пустыя словы. Няважна, твая змена днём ці ноччу. Ахоўныя сродкі абавязковыя, нават калі падыходзіш да хворага ўсяго на некалькі секунд паправіць коўдру ці падаць папіць. Часам і іх можа хапіць, каб заразіцца. З надыходам эпідэміялагічнай сітуацыі сталі апрацоўваць усе паверхні дэзрастворам, праводзім вільготную ўборку палат чатыры – пяць разоў на дзень замест ранейшых трох. Ставім ложкі на дыстанцыі паўтара – два метры, часта праветрываем. А яшчэ парада для ўсіх: па-магчымасці заставайцеся дома.

 Генадзь ПАЦЕЕНАК, вадзіцель школьнага аўтобуса:

– Трэба паважаць адзін аднаго. Не думаеш пра сябе – падумай пра іншых. Цяпер мыю і апрацоўваю хлоркай аўтобус пасля кожнага рэйса, атрымліваецца сем разоў за дзень. Вірус не пройдзе. Дзеці – хто ў масцы, хто без. Гэта асабістая справа кожнага. Мяне абараняе ад вірусаў здаровы лад жыцця. Самае галоўнае – не падаць духам.

 Мікалай КАБЯК, паштальён перасоўнага аддзялення паштовай сувязі:

– Не скажу нічога новага – ісціны прапісныя: апранаць маску, мыць рукі з мылам, трымацца на адлегласці адзін ад аднаго. Большасць іх захоўвае, нават старэйшае пакаленне, але некаторыя спадзяюцца на «авось». Заўсёды нашу ў сумцы антысептык для апрацоўкі рук. Падчас пандэміі прымаю супрацьвірусныя прэпараты. У барацьбе з хваробай усе сродкі добрыя. Асабліва важна цяпер не выходзіць «у людзі» без патрэбы, тым больш пажылым. Імкнуся забяспечыць сваіх падпісчыкаў неабходным, дастаўляю тавары дадому.


 Валерый ВАЛЕЎКА, старшы інспектар ДПС:

– Менш кантактаў, больш вітамінаў і руху. Працуем у масках, калі спыняем вадзіцеляў – размаўляем на адлегласці. Пасля праверкі дакументаў праводзім дэзынфекцыю рук, некалькі разоў за змену апрацоўваем машыну. Калі бачым кіроўцу з прыкметамі захворвання, просім апрануць маску. Людзі ставяцца з разуменнем. Некаторыя ездзяць у машыне ў масках. Лічу гэта правільным, калі адчуваеш недамаганне: вірусы доўга захоўваюцца ў закрытай прасторы. Узяўшы пасажыра, можна яго заразіць. Беражыце сябе!

Фотаматэрыял з сацыяльных сетак.
Запісала Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 344
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 575
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 87 234
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 511
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 143
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 575
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 704
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 июля 2020
Александр, Анатолий, Антон, Василий, Георгий, Герасим, Иван, Константин, Марк, Михаил, Филипп

Именины 15 июля 2020
Арсений

Госці краін

free counters
Партнеры сайта