Авторизация
 

Газета - асалода для гурманаў. Жыхары Міёр і суседніх раёнаў адказалі, ці можна пражыць без газеты

 Зручная канапа, пухнаты плед, кубачак кавы, а ў руках – свежая прэса. А з чаго пачынаецца і заканчваецца ваш дзень? Адны вывучаюць навіны ў інтэрнэце, другія пераключаюць тэлеканалы, трэція аддаюць перавагу друкаваным сродкам масавай інфармацыі. Пацікавіліся ў жыхароў Міёрскага і суседніх раёнаў, ці можна пражыць без газеты. 

  Лада СУШКО, інспектар па кадрах:


– Газета неабходна. Для мяне вывучаць інфармацыю ў інтэрнэце і трымаць у руках прэсу – розныя рэчы. У першым выпадку – прачытаў і забыўся, а друкаваны варыянт можна разглядаць і вяртацца да яго бясконца. Нарматыўныя акты, якія патрэбны для работы, знаходжу ў інтэрнэце. Навіны, што адбываюцца ў свеце, – таксама. А вось мясцовую інфармацыю здабываю толькі з «Міёрскіх навін». Газета імкнецца ахапіць увесь спектр жыццядзейнасці раёна. Але неабходна ўзнімаць вострыя моманты. У нас няма месцаў для сямейнага і дзіцячага адпачынку, недзе бавіць вольны час моладзі. Спадзяюся, што і гэтым тэмам знойдзецца месца на старонках выдання. Для гэтага і патрэбна чацвёртая ўлада – каб акцэнтаваць увагу на праблемах і вырашаць іх.

 Надзея БОНДАР, бухгалтар:
– У век інтэрнэта і высокіх тэхналогій лёгка абыходжуся без газет. Я выбіраю электронную версію – так зручней. Пошук важных падзей і навінак займае мала часу. Да таго ж у друкаваным варыянце можа быць аднастайная інфармацыя, а ў інтэрнэце знаходжу менавіта тое, што мяне цікавіць. Адзіны мінус – даводзіцца самому здагадвацца, ці можна давяраць таму ці іншаму сайту. Тэлевізар амаль не гляджу, на гэта не хапае часу. Я за свабоду выбару.

  Лера МАЛЕЦ, школьніца:
– Не ўяўляю, як можна абыходзіцца без газет. Усе хочуць ведаць навіны, што адбываецца ў свеце і краіне. Інфармацыю часцей за ўсё знаходжу ў інтэрнэце і сродках масавай інфармацыі. З задавальненнем чытаю раёнку, да нядаўняга часу бацькі яе пастаянна выпісвалі.

 Андрэй ВАРОНІН, механізатар:
– Больш давяраю афіцыйным крыніцам, таму газета ў прыярытэце. Цяпер шмат усялякай інфармацыі ў інтэрнэце, па тэлебачанні і ў друкаваных СМІ. Але яе неабходна дасканала «фільтраваць», асабліва ўлічваючы эпідэміялагічную абстаноўку і яе наступствы. У розных крыніцах навіны могуць прыпаднесці па-рознаму. Атрымліваецца, што яны супярэчаць адна адной. Ужо больш за дзесяць гадоў выпісваю раённую газету, яна не падводзіць.

 Віктар РЫНКЕВІЧ, гаспадар сядзібы «Муражье», Браслаўскі раён, сябра «Міёрскіх навін»:
– Усё відазмяняецца. Лічу, што інтэрнэт стаў сучаснай газетай. Ну а папяровая версія – як сувенір для гурманаў. Раней мы выпісвалі шмат газет і часопісаў. Цяпер у гэтым няма патрэбы.

 Таццяна ЯНУШОНАК, настаўніца:
– Сёння інтэрнэт проста паглынае людзей. Асабліва маладое пакаленне. Перыядычныя выданні выміраюць. Што нашым дзецям тая газета? Пах яе старонак? Інфармацыі хапае ў сеціве. Гэта зручна і хутка. Але не трэба забывацца: газета заўсёды дае правераныя навіны. Таму ў маёй сям'і паважаюць друкаваныя версіі. Для кожнага маецца свая. Нам цікавыя падзеі таго месца, дзе жывём. Тут у перавазе «Міёрскія навіны», «Витебские вести». Газеты не зжылі сябе ў свеце новых інфармацыйных тэхналогій. Любім палітычныя падзеі на старонках, займальныя звесткі. Смак роднай мовы. Мяне інтрыгуюць школьныя моманты, шматлікія конкурсы. Захоўваю ўласныя публікацыі і артыкулы сваіх вучняў. Гэта своеасаблівая памяць. І гаджатам тут не месца.

Фотаматэрыял з сацыяльных сетак.
Падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 341
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 543
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 87 179
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 509
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 124
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 573
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 699
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 июля 2020
Алексей, Аркадий, Василий, Иван, Константин, Кузьма, Лев, Павел, Петр, Тихон, Ангелина

Именины 13 июля 2020
Андрей, Григорий, Иван, Матвей, Михаил, Петр, Степан, Тимофей, Фаддей, Дина, Яков, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта