Ці можна прыстраляць ружжо ў кар’еры, калі ён аддалены ад населенага пункта і не ўваходзіць у склад паляўнічых угоддзяў?
Адказвае старшы дзяржаўны інспектар Браслаўскай міжраённай інспекцыі Вадзім Ягоранкаў:
– Згодна з п. 155 Правіл вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, прыстрэльваць паляўнічае ружжо можна ў паляўнічых угоддзях у месцах, спецыяльна адведзеных для гэтага і вызначаных лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі паляўнічага-карыстальніка ці ў працэсе палявання (пры наяўнасці ўсіх неабходных для гэтага дакументаў). Прыстрэлка паляўнічай зброі па-за паляўнічымі ўгоддзямі не дапускаецца.
Каб прыстраляць ружжо ў спецыяльна адведзеным для гэтага месцы, паляўнічы павінен мець пры сабе: дзяржаўнае пасведчанне на права палявання, картку ўліку парушэнняў, дакумент, які пацвярджае аплату дзяржпошліны за прадастаўленне права на паляванне, а таксама дазвол на захоўванне і нашэнне ружжа.
Фота для ілюстрацыі.