Авторизация
 

Спачатку экзамены, потым паездкі. Каму можна кіраваць матацыклам

 Перш чым пракаціцца з вецярком на матацыкле, трэба атрымаць правы на кіраванне. 

Як патлумачыў начальнік міжраённай рэгістрацыйна-экзаменацыйнай групы аддзялення ДАІ РАУС Анатоль Мілто, кіраваць мотатранспартам можна з 16 гадоў. У гэтым узросце дазволена сесці за руль матацыкла катэгорыі А1 (аб’ём рухавіка да 125 см кубічных) і мапеда. Толькі спачатку неабходна здаць экзамены. Для матацыкла – тэарэтычны і практычны, для мапеда толькі тэорыю. Падрыхтоўка да іспытаў самастойная. У навыках кіравання трэба практыкавацца на аўтадроме. Жыхары сельскай мясцовасці могуць выбраць у якасці трэніровачнай пляцоўкі агароджаную тэрыторыю, дзе няма руху. Падыдзе і ўласны двор, калі хапае месца.


Матацыклам катэгорыі А (аб’ём рухавіка звыш 125 см3) дазволена кіраваць толькі з 18 гадоў. Калі ёсць два гады стажу на катэгорыі А1, правы выдаюць аўтаматычна. У адваротным выпадку трэба прайсці навучанне.

Фота для ілюстрацыі.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Именины 12 апреля 2021
Захар, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта