Куда обращаться за больничным листом в Миорах

 Як цяпер выдаюць бальнічны: трэба ісці ў паліклініку ці можна выклікаць урача на дом? – цікавяцца нашы чытачы.

На пытанне адказвае намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай экспертызе і рэабілітацыі Анжаліка Сухоўская: 

– Паліклініка ажыццяўляе прыём. Хворых з павышанай тэмпературай аглядаюць у асобным кабінеце. Калі тэмпература высокая – 38 градусаў і больш – урач скіруецца на дом. У любым выпадку перш-наперш трэба патэлефанаваць у рэгістратуру на нумар 5 20 01. Там выслухаюць і патлумачаць, як лепш паступіць.

Фота для ілюстрацыі.
Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.