Што будзе з узносамі, якія плацілі пайшчыкі Міёрскага райспажыўтаварыства? З такім пытаннем звярнуўся ў рэдакцыю жыхар Міёрскага сельсавета.
Як патлумачыў антыкрызісны ўпраўляючы ў справе аб банкруцтве Міёрскага райспажыўтаварыства, кіраўнік таварыства з абмежаванай адказнасцю «ВітЮрком» Мікалай Кротаў, Міёрскае райспажыўтаварыства знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі. На цяперашні момант асноўная задача – выплаціць даўгі крэдыторам. Менавіта на гэта ў першую чаргу пойдуць грашовыя сродкі. Калі пасля пагашэння запазычанасцей застануцца пэўныя сродкі, іх вернуць пайшчыкам. У адваротным выпадку ажыццявіць выплаты будзе немагчыма. Працэс ліквідацыі Міёрскага райспажыўтаварыста, як мяркуецца, прадоўжыцца яшчэ паўтара года.
Фота для ілюстрацыі. Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.