Электросвязь на Миорщине: закладывается база будущего
gazeta 4-03-2020, 09:30 421 Пытайцеся—адказваем
Даўно рэдакцыя раённай газеты стала своеасаблівым даведачным пунктам. Тэлефонныя нумары мяняюцца. Калі нехта з нашых чытачоў не можа дазваніцца, найперш у паліклініку, звяртаюцца да нас. Перыядычна друкуем нумары некаторых устаноў, дапамагаем, чым можам. А можам не заўсёды. Агульная просьба – патрэбен новы тэлефонны даведнік. Калі ён можа з’явіцца?
Тлумачыць тэлефонную сітуацыю начальнік Міёрскага ўчастка Полацкага занальнага вузла электрасувязі Раман Пухальскі.
– У раёне з 2017 года право- дзіцца мадэрнізацыя электрасувязі. Паэтапна мяняем не толькі сеткі сувязі і абсталяванне, пераходзім на новыя тэхналогіі. Знешне гэта праяўляецца найперш у тым, што з’яўляецца ўсё больш пяцізначных нумароў, якія пачынаюцца з пяцёркі. Іх атрымалі многія ўстановы, а таксама шматкватэрнае жыллё Міёр і Дзісны. Неўзабаве працэс ахопіць прыватны сектар. Такая сітуацыя не толькі на Міёршчыне – ва ўсёй краіне. Беларусь абнаўляе электрасувязь. Дзякуючы оптавалаконным кабелям яна становіцца больш устойлівай: не баіцца навальніцы, дазваляе перадаваць інфармацыю на звышвысокай хуткасці. Гэта не толькі цяперашнія тэлефонныя размовы, факс, інтэрнэт, інтэрактыўнае тэлебачанне, але і заўтрашнія відэакантроль, разумны дом і іншыя магчымасці ў фарматах 4К, 8К, НD.
Нават пры тым, што ў абнаўленне электрасувязі ўкладваюцца вялікія фінансавыя сродкі, работы працягнуцца яшчэ два – тры гады, хаця сувязісты імкнуцца іх паскорыць. Таму выдаваць новы тэлефонны даведнік пакуль немэтазгодна. Пра змяненне нумарацыі будзем паведамляць праз раённую газету. Арганізацыі і ўстановы абавязаны самі вывешваць новыя нумары для сваіх наведвальнікаў, рассылаць іх ніжэйшым падраздзяленням і пастаянным абанентам. Нарэшце,
ёсць агульная даведачная служба 109.
Асабістая парада: на пераходны перыяд не спадзявацца на памяць і перыядычныя выданні, трэба пытацца пра змены нумарацыі ва ўсіх, з кім кантактуеце, запісваць новыя нумары ў дамашнія нататнікі. Перадайце свой абноўлены нумар блізкім, родным, сябрам, ва ўстановы (паліклініку, школу, банк і іншыя), з якімі пастаянна падтрымліваеце сувязь.
Нязручнасці з тэлефоннай сувяззю часовыя, абнаўленне сферы абяцае новыя магчымасці.
Фота для ілюстрацыі.
Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.