Мы в ответе за тех, кого приручили
gazeta 2-03-2020, 09:00 817 Пытайцеся—адказваем
Уладальнікі сабак і катоў павінны строга выконваць санітарна-гігіенічныя правілы і нормы іх утрымання, зацверджаныя пастановай Савета Міністраў 4 чэрвеня 2001 года № 834, не перашкаджаць бяспецы людзей, не дапускаць забруджвання агульнадаступных месцаў. У займаемай сям’ёй асобнай кватэры дазваляецца гадаваць не больш за дзве жывёлы.
Уладальнікі гадаванцаў абавязаны:
у трохдзённы тэрмін паведамляць у арганізацыі, якія рэгіструюць жывёл, а таксама ветэрынарныя ўстановы аб набыцці, продажы, гібелі, прапажы, перамене месца жыхарства ці здачы сабакі, ката;
дастаўляць іх у ветустанову для абследавання і прышчэпак супраць шаленства, як патрабуе заканадаўства;
на кароткім павадку і ў намордніку выводзіць у месцы агульнага карыстання. Шчаня да трох месяцаў і дэкаратыўных сабак ростам да 25 сантыметраў у карку можна выгульваць вольна;
своечасова ўносіць устаноўленыя зборы.
Забараняецца:
прыводзіць жывёл у магазіны, на прадпрыемствы грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання насельніцтва, ва ўстановы адукацыі, грамадскія будынкі, паркі, скверы, на стадыёны, рынкі, а таксама жывёлагадоўчыя фермы (не распаўсюджваецца на сабак-павадыроў);
выгульваць сабак на прыдамавых тэрыторыях;
утрымліваць не зарэгістраваных жывёл;
непаўналетнім выгульваць сабак патэнцыяльна небяспечных парод.
Абавязкова:
Сабак, катоў неабходна зарэгістраваць на працягу трох дзён з дня набыцця, маленькіх – ад трох да 3,5 месяца. Небяспечныя пароды рэгіструюць толькі пры наяўнасці ва ўладальніка даведкі аб праходжанні адпаведнага навучання. Гаспадарам выдаюць пасведчанне і жэтон устаноўленага ўзору, які неабходна прымацаваць да ашыйніка.
У райцэнтры і Дзісне сабак і катоў рэгіструе УП ЖКГ, на тэрыторыі раёна – сельвыканкамы па месцы жыхарства.
Падатак за ўтрыманне сабак устанаўліваецца за падатковы перыяд (каляндарны квартал) у 1,5 базавыя велічыні – за пароды сабак, якія ўключаны ў пералік небяспечных, 0,3 базавай – у іншых выпадках.
Ад падатку вызваляюцца: інваліды, для якіх утрыманне сабакі-павадыра – жыццёвая неабходнасць; пенсіянеры па ўзросце, інваліды І і ІІ груп – за аднаго сабаку; пражываючыя ў індывідуальных жылых дамах пры ўмове ўтрымання не больш за аднаго сабаку.
Адказнасць
Артыкул 15.47 КаАП устанаўлівае адміністрацыйную адказнасць за парушэнне правіл утрымання хатніх і (ці) драпежных жывёл, прадугледжвае спагнанне. Згодна з ч. 1 артыкула, у адносінах вінаватай фізічнай асобы могуць прымяняцца папярэджанне ці штраф ад 1 да 15 базавых велічынь. Калі парушэнне правіл прывяло да шкоды здароўю лю- дзей ці маёмасці, вінаваты заплоціць ад 10 да 30 базавых ці ў адносінах да яго прыменяць адміністрацыйны арышт (частка 2 арт. 15.47 КаАП).
Фота для ілюстрацыі.
Аддзел архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.