Авторизация
 

Падоўжыць тэрмін службы ліфта

 Рашэннем Еўразійскай эканамічнай камісіі № 112 ад 19 снежня 2019 унесена змяненне ў пункт 5.5 артыкула 6 тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза «Бяспека ліфтаў» (ТР ТС 011/2011).

З 3.01.2020 гэты пункт выкладзены ў наступнай рэдакцыі: «ліфты, уведзеныя ў эксплуатацыю да таго, як набыў моц дадзены тэхнічны рэгламент, і якія адпрацавалі прызначаны тэрмін службы, павінны быць прыведзены ў адпаведнасць з патрабаваннямі дадзенага тэхнічнага рэгламенту ў тэрмін, не перавышаючы 12 гадоў з даты, калі набыў моц дадзены тэхнічны рэгламент».


Значыць, ліфты, якія адпрацавалі прызначаны тэрмін службы да 15.02.2013, неабходна прывесці ў адпаведнасць патрабаванням ТР ТС 011/2011 да 15 лютага 2025 года. Інакш іх не дапусцяць да далейшай эксплуатацыі.


Звяртаем увагу суб’ектаў прамысловай бяспекі:
уладальнікам, якія эксплуатуюць ліфты, што адпрацавалі прызначаны тэрмін службы да 15.02.2013, не патрэбна ўзгадненне с Дзяржпрамнаглядам адступлення ад патрабаванняў норм і правіл у галіне прамысловай бяспекі ў частцы падаўжэння тэрміну эксплуатацыі такіх ліфтаў да 15.02.2025;


уладальніку, які эксплуатуе ліфт, што адпрацаваў прызначаны тэрмін службы да 15.02.2013 і тэрмін эксплуатацыі якога адпаведна запісу ў пашпарце ліфта абмежаваны да 15.02.2020, неабходна ўзаемадзейнічаць з арганізацыяй, якая праводзіла апошняе тэхасведчанне ліфта, па ўнясенні змяненняў у запісы, што ўтрымліваюцца ў пашпарце ліфта і акце тэхасведчання, у частцы ўстанаўлення іншай даты тэхасведчання с улікам патрабаванняў пункта 104 Правіл па забеспячэнні прамысловай бяспекі пры эксплуатацыі ліфтаў і будаўнічых грузапасажырскіх пад’ёмнікаў, зацверджаных пастановай МНС ад 01.03.2011 № 18;


эксплуатаваць ліфты, якія адпрацавалі прызначаны тэрмін службы да 15.02.2013, неабходна ў парадку, устаноўленым Правіламі;
прывесці ліфты, якія адпрацавалі прызначаны тэрмін службы да 15.02.2013, у адпаведнасць з патрабаваннямі ТР ТС 011/2011, уладальнікам неабходна да 15.02.2025 у тэрміны згодна з распрацаваным графікам замены.

Фота для ілюстрацыі.

А. ВЕРАЗУБАЎ, дзяржінспектар.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 070
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 252
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 889
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 177
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 639
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 395
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 532
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 февраля 2020
Антон, Аркадий, Василий, Геннадий, Герман, Григорий, Иван, Марк, Петр, Порфирий, Прохор, Анна, Валентина, Галина, Карп, Семен

Именины 22 февраля 2020
Василий, Геннадий, Иван, Иннокентий, Петр, Тихон

Госці краін

free counters
Партнеры сайта