Авторизация
 

Колькі каштуе газавы балон?

 Падчас сустрэч з насельніцтвам па месцы жыхарства і ў працоўных калектывах многія цікавяцца, на якіх умовах адпускаюць газавыя балоны са звадкаваным вуглевадародным газам. Тлумачыць сітуацыю начальнік Міёрскага раёна газазабеспячэння Канстанцін МАТЭЛЕНАК.

– Цяпер парадак аплаты жыллёва- камунальных паслуг ажыццяўляецца згодна з Палажэннем аб парадку разлікаў і ўнясення платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылымі памяшканнямі дзяржаўнага жылфонду, зацверджаным пастановай Савета Міністраў ад 12.06.2014 № 571 і Правіламі карыстання газам у быце, зацверджанымі адпаведнай Пастановай Савета Міністраў ад 19.11.2007 № 1539.
Устаноўлены субсідзіраваныя цэны і цэны, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных выдаткаў на аказанне паслуг, на прыродны і звадкаваны газ.


На кожнага чалавека, зарэгістраванага па месцы жыхарства, выдзяляецца па пяць балонаў звадкаванага газу вагой 21 кілаграм (50 літраў) на год па субсідзіруемых дзяржавай цэнах – 16 рублёў 35 капеек. Калі гэтай нормы не хапае, кошт наступных будзе поўным – 37 рублёў 35 капеек.


Калі на працягу каляндарнага года з сям'і выбывае адзін з членаў, адпускаюць балоны па-ранейшым ліміце. Напрыклад, было зарэгістравана два чалавекі. Калі прывезлі шосты балон, у памяшканні прапісаны адзін жыхар. Яму з пачатку года адпушчана 2,5 балона. Такім чынам, астатнія 2,5 ён атрымае па субсідзіраваных цэнах.


Калі ж наадварот, на працягу года ў сям’і рэгіструецца яшчэ адзін чалавек, 50-літровы балон адпускаюць з улікам новага члена. Напрыклад: зарэгістраваны адзін чалавек. Калі дастаўляюць шосты балон, іх ужо двое. Значыць, і гэтую ёмістасць адпусцяць па субсідзіраваных цэнах.

Фотаматэрыял з архіва рэдакцыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Именины 16 мая 2021
Викентий, Николай, Павел, Петр, Тимофей, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта