Авторизация
 

Чаму варта пераходзіць на электраацяпленне, разбіраўся карэспандэнт "Міёрскіх навін"

 Хуткі пуск першага энергаблока БелАЭС «ставіць пад напругу» не толькі адпаведныя службы, але і насельніцтва. Прэзідэнт запатрабаваў па-максімуме павялічыць выкарыстанне электрычнасці на вытворчыя і бытавыя мэты. Перавагамі гэтага віду энергіі жадае скарыстацца ўсё больш беларусаў, сярод іх нямала жыхароў нашага раёна. Невыпадкова ўрад увёў стымулюючыя тарыфы на спажыванне электрычнасці для ацяплення і гарачага водазабеспячэння, праўда, пры асобным уліку.

У Міёрскі раён электрасетак паступае шмат пытанняў наконт пераходу на электраацяпленне. Пацікавіўся і карэспандэнт раённай газеты. На пытанні адказвае начальнік планава-тэхнічнай групы РЭС Сяргей Матэленак.

Сяргей Міхайлавіч, з чаго пачынаць?

– З заявы на імя начальніка РЭС з просьбай высветліць, ці ёсць тэхнічная магчымасць (рэзервовая магутнасць на падстанцыі) падключэння дадатковага электраабсталявання дома да электрасеткі. Большая частка энергасістэмы ў нашай мясцовасці ўзведзена яшчэ ў савецкі час, калі нормай спажывання было прыкладна 3,5 кВт на гаспадарку (сядзібу). Цяпер нагрузка рэзка павялічыцца. Ці вытрымае яе лінія, падстанцыя на ёй? Я выеду на месца, зраблю разлікі і не пазней пяці дзён дам заключэнне. Але звяртаю ўвагу на два моманты. Першы – ільготны тарыф прадастаўляецца пры паслугах не толькі ацяплення, але і гарачага водазабеспячэння (яшчэ раз падкрэслю, пры асобным уліку). Другі – магутнасць катла і воданагравальніка, іх мадэлі вызначае сам домаўладальнік. Кацёл павінен спажываць не менш за 1 кВт на 10 квадратных метраў абаграваемай плошчы. Мы ж, спецыялісты раёна электрасетак, рэкамендацыі па гэтым пытанні не даём. Толькі звяртаем увагу, што электракацёл павінен быць з раўнамернай рэгуліроўкай магутнасці без перакосу фаз ці з аўтаматыкай выбару фаз.

Якая верагоднасць, што заключэнне будзе станоўчым?

– У гэтым годзе ўжо маем 119 зваротаў: у 41 выпадку дадзены дазвол на падключэнне, 76 просьб задаволіць не дазваляе загружанасць электраліній, дзве заявы яшчэ разглядаюцца.
Калі канкрэтна, з завулка Свярдлова ў райцэнтры былі чатыры просьбы, задаволена толькі адна. Такая ж сітуацыя ў Блажках. Ва Узмёнах дазвол дадзены гаспадарам пяці сядзіб. Для сябе зрабіў выснову, што большая верагоднасць атрымаць станоўчае заключэнне ў тых, хто звяртаецца першым ці раней за суседзяў.

Ёсць магчымасці для падключэння. Які наступны крок?

– Пішаце заяву ў аддзел архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама на дазвол правядзення рэканструкцыі жылля ў мэтах электраацяплення. Адтуль нам прыдзе запыт на тэхнічныя ўмовы правядзення гэтых работ. Пасля станоўчага рашэння райвыканкама для заяўніка настане час практычных і аплатных дзеянняў.
Спачатку трэба звярнуцца ў РЭС ці іншую арганізацыю, якая мае ліцэнзію на правядзенне электрамантажных работ, каб заключыць дагавор на падключэнне трохфазнага ўводу. Гэтым дакументам будуць вызначаны прыкладны кошт работ і іх тэрміны. Ажыццяўляюцца яны па праектах на знешняе электразабеспячэнне і ўнутраныя работы, якія распрацоўваюць Глыбоцкія электрасеткі. Кожны каштуе 75 рублёў – усяго 150 руб.
У адпаведнасці з праектам Міёрскі РЭС закажа шчыт уліку электраэнергіі. Цяпер ён каштуе 515 рублёў. Гэтую суму трэба адразу пасля паступлення абсталявання ўнесці ў кошт аплаты праз тэрмінал у энергазбыце, можна і ў банку, аднак там дадаткова запатрабуюць камісійныя.


Цяпер можна гаварыць пра мантажныя работы. Толькі для іх дадаткова запатрабуюцца матэрыялы і электрафізічныя вымярэнні, іх кошт каля 200 рублёў. Прыплюсуйце прыкладна 390 рублёў на мантаж, транспартныя і накладныя выдаткі, якія павялічваюцца з аддаленасцю аб’екта. Гэтыя сумы ўносяцца пасля выканання работ і атрымання акта допуску.
Кабель ад шчыта ўліку да катла можа падключыць любы электрык.


Цяпер можаце падлічыць выдаткі на электраацяпленне. Калі меркаваць па ўжо ажыццёўленых жыхарамі раёна праектах, яны ў межах 1 200 – 1 300 рублёў. Нямала, але істотна менш за намаганні і кошт падключэння да газавай трубы. Толькі агульныя расходы значна большыя, бо тут не ўлічаны цэны катла і воданагравальніка.
Пра гэтае абсталяванне цікаўлюся ў прадаўцоў бытавой тэхнікі. Яны гатовы да наплыву пакупнікоў і прапануюць напачатку самы танны варыянт. Гэта электракатлы расійскай вытворчасці ад 3 кВт коштам 295 рублёў да 12-кілаватных за 405. Замежныя з рознымі наваротамі, напрыклад, адразу з воданагравальнікам, значна даражэйшыя – 1 400 рублёў за 6-кілаватны.

Фота з архіва рэдакцыі.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 мая 2021
Анатолий, Валерий, Георгий, Иван, Александра, Валерия, Афанасий

Именины 5 мая 2021
Виталий, Всеволод, Гавриил, Дмитрий, Климент, Платон, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта