Авторизация
 

Ці з'явіцца станцыя абезжалезвання вады ў Канцэраве, адказаў галоўны інжынер Віцебскводаканала Дзмітрый Кліманскі

 У чацвер, 24 кастрычніка, у райвыканкаме вёў прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб галоўны інжынер УП «Віцебскаблводаканал» Дзмітрый КЛІМАНСКІ. Яго падтрымліваў кіраўнік рэгіянальнага падраздзялення структуры Юрый МЯЦЕЛІЦА. Вялікай чаргі не было, аднак займацца пытаннямі па профілі дзейнасці ім давялося.

Так, жыхар вёскі Лявонпаль узняў праблему водазабеспячэння мясцовых жыхароў. Там яшчэ захаваўся калгасны водаправод. Ён дзейнічаў ад свідравіны жывёлагадоўчай фермы. Таго будынка ўжо няма, ці можна аднавіць падачу вады сяльчанам?


Можна, запэўнілі Дзмітрый Міхайлавіч і Юрый Уладзіміравіч. Толькі гаспадар водаправода ААТ «Узмёнскі край» павінен перавесці аб’ект у абласную ўласнасць. Гэта рэальна, але працэс пройдзе у некалькі этапаў і запатрабуе шмат часу на адміністрацыйныя працэдуры. Удакладненне карэспандэнта, што сістэма старая і можа стварыць дадатковыя клопаты, іх не ўстрывожыла: усе сеткі водазабеспячэння ў раёне даўнія, «Водаканал» імкнецца падтрымліваць іх эксплуатацыю.

Выказвалі жаданне падключыцца да гарадскога водаправода жыхары прыватнага сектара ў раёне вуліц Набярэжнай, Азёрнай, Маякоўскага, Ермака. Наколькі гэта рэальна?


– Праблема вывучаецца, – запэўніў Юрый Уладзіміравіч. – У гэтым мікрараёне Міёр размешчана каля 250 прыватных домаўладанняў. Цяпер збіраем зыходныя дадзеныя. Але трэба мець на ўвазе, што работы правядуць за кошт сродкаў насельніцтва. Як гаспадары праявяць зацікаўленасць, згуртаванасць, справа зрушыцца з месца. Не будзе еднасці – меншасці не па сілах фінансаваць вялікую справу.

Вяскоўцы з Язненскага сельсавета цікавіліся магчымасцю ўзвядзення станцыі абезжалезвання ў Канцэраве. Праблема актуальная і для іншых буйных населеных пунктаў Міёршчыны. Як яе плануецца вырашаць?


– Абласной праграмай «Чыстая вада» прадугледжана, што ўжо да канца гэтага года станцыя абезжалезвання павінна з’явіцца ў Новым Пагосце, – праінфармаваў Дзмітрый Кліманскі. – На наступны год такія аб’екты запланавана ўзвесці ў Канцэраве, Пад’ельцах, Ідолце, Павяцці, Туркове. Праектуюцца новыя ачысныя збудаванні для райцэнтра, іх узвядзенне намечана на 2020-ы.


У наступным годзе зменіцца схема водазабеспячэння пасёлка ЛВДС у Дзісне, тут з’явіцца свая станцыя абезжалезвання. Абсталяванне для яе ўжо ёсць. Потым настане чарга ачысных збудаванняў.
Усе гэтыя работы не павінны паўплываць на планавы капітальны рамонт і замену старых водаправодных сетак.


***
Ад юрыдычных асоб удзел у выязным прыёме прыняла дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Міёрскім раёне Ірына Крук (на здымку). Яна вырашала практычныя пытанні страхавання работнікаў і аб’ектаў «Водаканала».

Фота аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 августа 2022
Алексей, Андрей, Денис, Дмитрий, Иван, Константин, Кузьма, Максимилиан, Михаил, Дарья, Евдокия, Ирина, Ия, Марфа, Семен

Именины 16 августа 2022
Антон, Вячеслав, Иван, Исаакий, Кузьма, Николай

Госці краін

free counters
Партнеры сайта