Авторизация
 

Чытачы на сувязі з "Міёрскімі навінамі"

 Ацэнку газеце можна даваць па водгуках на публікацыі. Зваротная сувязь з чытачамі дае магчымасць даведацца іх меркаванні, пачуць слушныя парады, разам паразважаць пра актуальнае.

Вілія Іосіфаўна, г. Міёры
– Не веру, што на Плошчы памяці загінулых барацьбітоў нельга навесці парадак. Чаму б не паставіць камеры відэаназірання? Найлепшае пакаранне – рублём. На словах да прыстойных паводзін моладзь не прывучыш. Адкажуць па законе за свае дзеянні – задумаюцца.
Газета шмат піша на тэму добраўпарадкавання. Між тым у горадзе не хапае малых архітэктурных форм. Дзе ініцыятыва аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі? Каму як не ім падаваць прыклад. На гэтыя мэты можна выкарыстаць сродкі суботнікаў. І людзі ўбачылі б, на што іх грошы пайшлі.
Балюча глядзець на дрэўцы, пасаджаныя па ініцыятыве райкама БРСМ у працяг парку ля кафэ «Маладзёжнае». Многія павысыхалі. І чаму садзяць толькі елкі ды сосны? Напрыклад, рабіна пры належным доглядзе глядзелася б куды прыгажэй і прывабней. Лавачкі ў парку былі б да месца.
Можна апраўдвацца недахопам сродкаў. Аднак шукаць трэба не адгаворкі, а магчымасці.

Ганна Паўлаўна Кажан, в. Орцы:
– Мне 82 гады. Раённую газету выпісваю пастаянна. Чытаю ад першай да апошняй старонкі. Пасля абмяркоўваем прачытанае з аднавяскоўцамі. Перш-наперш праглядаю сельскагаспадарчыя зводкі, рубрыку «Па-дзеі і факты». Падабаюцца публікацыі пра сельскіх працаўнікоў і дбайных гаспадароў. На старонках выдання шмат разнастайнай цікавай і карыснай інфармацыі. Хацелася б больш рэпартажаў з судовых пасяджэнняў. Пакаранне, вынесенае зламыснікам, можа стаць добрай навукай іншым.

Ванда Іосіфаўна Капшуль, г. Міёры:
– Учынкі людзей часам складана растлумачыць. Да смеццевага кантэйнера ў двары нашай шматпавярхоўкі па вуліцы Дзяржынскага прымацавала пластыкавую бутлю для збору крышачак. Пакінула запіску, што другасная сыравіна пойдзе на перапрацоўку, а выручаныя сродкі – на лячэнне хворых дзетак. Парадавалася, калі ёмістасць стала запаўняцца крышачкамі. Праз некалькі дзён яна знікла. Каму перашкаджала? Не разумею. Між тым некаторыя жыхары не сталі выкідваць крышачкі разам з бутэлькамі, а пакідалі іх зверху на кантэйнеры.
«Тэлефон для чытача» даступны ў любы будні дзень. Чакаем званкоў з меркаваннямі, прапановамі, заўвагамі на нумар 4 19 67. Мы на сувязі з 8.00 да 17.00 з перапынкам з 12.00 да 13.00.

Фота для ілюстрацыі.

Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 394
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 80 600
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 59 663
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 851
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 574
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 105
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 161
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 августа 2019
Вячеслав, Роман, Афанасий

Именины 22 августа 2019
Алексей, Антон, Григорий, Дмитрий, Иван, Леонтий, Макар, Матвей, Петр, Самуил, Юлиан, Ирина, Маргарита, Мария, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта