Авторизация
 

Бытавы металалом можна здаць у Верхнядзвінску

 У рэдакцыю звярнуўся жыхар райцэнтра. Пытаўся, дзе ў Міёрах можна здаць бытавы металалом. 

Мы паімкнуліся знайсці адказ на месцы, аднак аказалася, што яго трэба шукаць у суседнім раёне. Начальнік аддзела нарыхтовак Верхнядзвінскага райспажыўтаварыства Наталля Палянская праінфармавала:


– Пакуль насельніцтву здаць металалом немагчыма, бо нашаму падраздзяленню ў вашым райцэнтры неабходна атрымаць ліцэнзію. Цяпер гэтым займаемся. Пытанне ўзгоднена з РЦГЭ і міліцыяй, дакументы адаслалі ў абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Разлічваем, што праз тыдзень – другі атрымаем адказ. Наступным этапам стане зварот у Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, якое непасрэдна выдае ліцэнзію.


Калі ж бытавы металалом трэба здаць тэрмінова, магчымы два варыянты. Першы: яго прымаюць нашы нарыхтоўчыя пункты ў Верхнядзвінску на рынку па вуліцы Кобзуна, 1а і па вул. Ленінскай, 43. У прыгарадзе райцэнтра, а гэта вёска Бароўка, прыёмныя пункты дзейнічаюць на вуліцах Маскоўскай, 2а і Вакзальнай, 8а.


Другі варыянт для тых, хто не мае адпаведнай тэхнікі: аўтамашыну накіруем па вашай заяўцы, але гэта платная паслуга.
Па пытаннях здачы металалому і другаснай сыравіны звяртайцеся да мяне па нумарах 8 02151 6 27 47 (рабочы тэлефон) і 8 (033) 316 10 52 (МТС).

Фота для ілюстрацыі.
Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 сентября 2021
Александр, Алексей, Глеб, Давид, Ефим, Захар, Максим, Федор, Елизавета, Ираида, Раиса, Афанасий

Именины 17 сентября 2021
Александр, Василий, Григорий, Иван, Митрофан, Михаил, Моисей, Николай, Павел, Петр, Степан, Федор, Юлиан, Елена

Госці краін

free counters
Партнеры сайта