По талонам ... в живой очереди. Как принимают в Миорской поликлинике?
gazeta 22-05-2019, 14:50 1 734 Пытайцеся—адказваем
– Прыйшла ў паліклініку на прыём да ўрача з талонам на 10.20. Ля кабінета чалавек 15 чакае. Пытаюся, у каго папярэдні талончык. Адказваюць: “А мы па жывой чарзе”. Адна жанчына заўважае, што ў яе талон на 9.20, а яна яшчэ не заходзіла, – расказвае па тэлефоне міярчанка. – Чаму так атрымліваецца, што ля кабінета ўрача адначасова жывая чарга і наведвальнікі з талонамі? Хто мае перавагу? Можа быць, трэба нейкім чынам урэгуляваць наведванне паліклінікі. Напрыклад, да абеда – прыём па талонах, пасля абеда – у парадку жывой чаргі.
Пракаменціраваць сітуацыю мы папрасілі галоўнага ўрача Міёрскай цэнтральнай раённай бальніцы Алену СІВУЮ.
– У паліклініцы дзейнічае талонная сістэма. Калі ўзнікаюць непаразуменні наконт прыёму па талонах, трэба адразу звяртацца да намесніка галоўнага ўрача па медыцынскай экспертызе і рэабілітацыі, – заўважае Алена Фёдараўна. – Выпадкі, калі ў чарзе да ўрача стаяць наведвальнікі з талонамі і без іх, на жаль, нярэдкія. Прычыны відавочныя.
Па-першае. Разам з тымі, хто ўзяў талон, зайсці да ўрача жадаюць наведвальнікі, якім “толькі спытаць”. Нягле-дзячы на чаргу, ідуць у кабінет і займаюць час. Сюды ж аднясём катэгорыю “мне толькі выпісаць рэцэпт”. Магчыма, ва ўрачоў з’явяцца памочнікі, якія будуць асобна прымаць такіх наведвальнікаў. Пакуль што пытанне разглядаецца.
Па-другое. Ідучы на прыём, напрыклад, да ўрача-тэрапеўта, нельга выключаць, што ў яго кабінет давя- дзецца зазірнуць яшчэ раз пасля пэўных працэдур. І калі першы візіт па талоне, то другі, як правіла, будзе ў парадку жывой чаргі. Да падобных момантаў трэба ставіцца з разуменнем.
Па-трэцяе. У першай палове дня ў паліклініцы шматлюдна. Акрамя гараджан на прыём прыязджаюць з сельскай мясцовасці. Атрымалі раніцай талон на 13.25, а ў 14.00 адыходзіць аўтобус. Такія наведвальнікі будуць імкнуцца трапіць да ўрача раней. Між тым заказаць талон на зручны для сябе час можна загадзя па тэлефоне або праз інтэрнэт.
Выйсце з сітуацыі можна прапанаваць наступнае. Пажадана, каб жыхары райцэнтра па магчымасці запісваліся на прыём у другой палове дня. Тады чэргі ля кабінетаў значна паменеюць. Таксама важна ўлічваць, што кожны тыдзень у сераду працуе вадзіцельская камісія. А па чацвяргах спецыялісты вузкага профілю выязджаюць у іншыя лячэбна-прафілактычная ўстановы раёна.
У любым выпадку талон дае перавагу перад тымі, каму “толькі спытаць” ці “выпісаць рэцэпт”. За выключэннем экстранных выпадкаў і грамадзян, якія маюць права на медыцынскае абслугоўванне без чаргі.
Нотка гумару
У паліклініцы адчынілі кабінет для тых, каму “толькі спытаць”, і пасадзілі там ясень.
Фота для ілюстрацыі.
Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.