Авторизация
 

“Аб вяртанні мытных пошлін, падаткаў” за ТС

 Супрацоўнікі Віцебскай мытні растлумачылі асноўныя аспекты прымянення Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 красавіка 2019 г. № 140 “Аб вяртанні мытных пошлін, падаткаў”, які набывае моц з моманту яго афіцыйнага апублікавання.

Якія дакументы неабходна прадаставіць у мытню пры ўвозе ў Рэспубліку Беларусь аўтамабіля, каб вярнулі 50 % плацяжоў?
– Указам № 140 прадугледжана, што плацяжы вяртаюцца інвалідам I ці II груп, бацькам (усынаўляльнікам, удачаральнікам) у шматдзетных сем’ях. Неабходна прадаставіць у мытню пасведчанне інваліда або пасведчанне шматдзетнай сям’і. Гэтыя дакументы павінны быць дзеючымі на момант дэкларавання аўтамабіля.


Як скарыстацца прадугледжаным вяртаннем плацяжоў?
– Указ №140 прапаноўвае два спосабы. Першы: пасведчанне інваліда ці шматдзетнай сям’і можна прадаставіць пры ўвозе аўтамабіля. Тады фізічная асоба ўправе аплаціць толькі 50 % сумы. Другі спосаб: калі не прадаставілі пацвярджальныя дакументы падчас дэкларавання транспартнага сродку, звярніцеся ў мытню, якая выпусціла аўтамабіль, на працягу аднаго года з гэтай даты. Тады па заяве вернеце сабе палову ўплачанай сумы.


Ці можна прадаваць ці перадаваць іншым асобам транспартны сродак, увезены з прадугледжаным Указам № 140 вяртаннем?
– Так, абмежаванні па карыстанні і распараджэнні транспартным сродкам, пры ўвозе якога вярталіся мытныя плацяжы, не прадугледжаны.

Як часта можна скарыстацца вяртаннем?
– Указам № 140 прадугледжана, што вяртанне праводзіцца адзін раз на працягу года (размова ідзе не пра каляндарны год, а з даты папярэдняга выпуску аўтамабіля ў вольнае абарачэнне з вяртаннем). Калі машына ўвезена 1 мая 2019 года, наступную з ільготамі можаце ўзяць з 2 мая 2020-га.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 624
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 088
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 50 880
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 925
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 668
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 463
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 422
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 мая 2019
Герман, Денис, Иван, Петр, Федор, Евдокия, Семен, Филипп

Именины 24 мая 2019
Александр, Иосиф, Кирилл, Константин, Михаил, Ростислав

Госці краін
free counters
Партнеры сайта