Авторизация
 

Ці адмянілі дарожны збор?

 На мінулым тыдні наш чытач цікавіўся ў карэспандэнтаў, ці набылі моц новыя правілы аплаты дарожнага збору. Раней інфармавалі, што ўказ пачне дзейнічаць з 1 красавіка. Надышоў час тэхагляду ўласнага аўто, мужчына заклапочаны, каб не пераплаціць лішняга. 

Літаральна на мінулых выхадных тэлеканалы абвясцілі, што з адменай дарожнага збору вырашана пачакаць. Аплачваць яго пры праходжанні тэхнічнага агляду аўтатранспарта неабходна па ранейшай схеме.


Нагадаем, што Мінфін прапанаваў, а ўрад ужо адобрыў прапанову адвязаць транспартны збор ад тэхагляду. А таксама прадугледзець магчымасць яго ўплаты па месяцах. Гэта дазволіць кожнаму вадзіцелю плаціць збор толькі за той перыяд, які ён карыстаецца машынай. Праект унесены на разгляд у Адміністрацыю Прэзідэнта.


Аднак рашэнне пакуль не прынята. Як сведчаць СМІ, узважваюцца ўсе плюсы і мінусы. Прычына адтэрміноўкі ўвядзення новых правіл звязана і з тэхнічнымі праблемамі, якія могуць адбыцца пры запуску сістэмы. Пасля таго, як аплату дарожнага збору адвяжуць ад тэхнічнага агляду, кантроль за гэтай працэдурай павінен ажыццяўляцца аўтаматычна, праз камеры відэаназірання. Як сведчаць далучаныя да распрацоўкі сістэмы спецыялісты, на дадзены момант яна не гатова да беспамылковай работы. Акрамя таго, ёсць нараканні на якасць тэхнічнага ўзаемадзеяння ведамстваў, якія павінны абменьвацца паміж сабой данымі аб праведзеным тэхнічным аглядзе аўто і ўплатай дарожнага збору. Таму чакаем адладкі і правільнага рашэння, каб не выклікаць грамадскага рэзанансу пры магчымых недапрацоўках.

Фота для ілюстрацыі.
Падрыхтавала
Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 282
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 861
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 334
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 183
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 915
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 134
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 113
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Именины 18 апреля 2019
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта