Авторизация
 

“Прамую лінію” з жыхарамі Міёршчыны правяла натарыус

 “Прамую лінію” з жыхарамі Міёршчыны правяла натарыус натарыяльнай канторы раёна Ала КАЗАК. На працягу дзвюх гадзін паступалі званкі з рознымі пытаннямі. Прывядзём некаторыя з іх.

Дом, дзе пражываю, зарэгістраваны на былога мужа, але набылі яго падчас сумеснага жыцця. Дзесяць год таму скасавалі шлюб, маёмасць не дзялілі. Муж пераехаў у іншы горад. Вырашыла прадаць дом. Што для гэтага трэба?
— Маёмасць, нажытая мужам і жонкай у шлюбе, знаходзіцца ў іх сумеснай уласнасці, калі дагаворам паміж імі не ўстаноўлена іншае. Такія дагаворы аб адчужэнні маёмасці, што знаходзіцца ў сумеснай уласнасці мужа і жонкі, засведчваюцца з пісьмовай згоды ўсіх удзельнікаў сумеснай уласнасці. У Вашым выпадку, калі жылы дом набыты ў перыяд шлюбу і зарэгістраваны на імя былога мужа, каб засведчыць дагавор куплі-продажу, неабходна Ваша пісьмовая згода, якую можна аформіць адначасова з дагаворам. Калі па якіх-небудзь прычынах не можаце прысутнічаць падчас здзелкі, то згода можа быць засведчана любым натарыусам або службовай асобай, упаўнаважанай ажыццяўляць натарыяльныя дзеянні да заключэння дагавору куплі-продажу. Падчас здзелкі куплі-продажу жылога дома натарыус праверыць дзяржаўную рэгістрацыю, прыналежнасць нерухомай маёмасці, а таксама запатрабуе пісьмовую згоду асоб, за якімі, у адпаведнасці з заканадаўствам, захоўваецца права карыстання гэтым жылым памяшканнем пасля яго набыцця пакупніком. Калі былы муж адмаўляецца прадаваць дом на вызначаных умовах, спрэчка вырашаецца ў судовым парадку.

Сяброўка просіць пазычыць буйную суму грошай. Ці можна ў натарыуса заверыць распіску і як падстрахавацца ў такой сітуацыі?
— Распіскі натарыус не завярае. Распіска — гэта толькі пацвярджэнне факта атрымання грошай і не з’яўляецца пісьмовай формай пазыкі. Замест яе закон дае магчымасць скарыстацца паслугамі натарыуса і заключыць дагавор пазыкі. Спецыяліст дапаможа юрыдычна граматна вызначыць усе ўмовы дагавора для канкрэтнай сітуацыі. У выпадку, калі тэрмін вяртання выйшаў, а суму пазыкі не вярнулі поўнасцю ці часткова, пазыкадаўца можа звярнуцца да натарыуса за ўчыненнем выканаўчага надпісу аб спагнанні сумы пазыкі ў бясспрэчным парадку без звароту ў суд. Выканаўчы надпіс мае сілу выканаўчага дакумента і дазваляе спагнаць пазыку, мінуючы суд.

Чатыры гады таму памёр бацька. Яго недаатрыманую пенсію атрымала мая родная сястра. Год таму яна памерла. Акрамя мяне, блізкіх у яе не было, пражывалі мы разам. У бацькі застаўся грашовы ўклад у банку. Ці маю я на яго права?
— Згодна з артыкулам 1069 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь, прыняцце спадчыннікам часткі спадчыны азначае прыняцце ўсёй спадчыны, што яму належыць, у чым бы яна ні заключалася і дзе б ні знаходзілася. У гэтым выпадку Ваша сястра прыняла спадчыну пасля бацькі, у тым ліку і грашовы ўклад. Таму атрымаць яго пасля бацькі Вы не можаце. Паколькі сястра год таму памерла і не пакінула завяшчання, перадача спадчыны будзе ажыццяўляцца па законе. Вы адзіная блізкая сваячка і пражывалі разам з сястрой на дзень яе смерці, значыць, фактычна прынялі спадчыну пасля яе. Адпаведна і грашовы ўклад таксама. Вам неабходна звярнуцца ў натарыяльную кантору па апошнім месцы жыхарства сястры для афармлення спадчыны.

Мая бабуля хоча прадаць кватэру. Яна ў сталым узросце, самой збіраць дакументы складана. Ці магу я гэтым заняцца?
— У такім выпадку бабуля можа аформіць даверанасць на Ваша імя ў натарыяльнай канторы. Ваша прысутнасць пры гэтым неабавязковая. Для засведчвання даверанасці на распараджэнне маёмасцю неабходна прад’явіць: дакумент, што пацвярджае асобу бабулі; Вашы пашпартныя дадзеныя (можна ксеракопію); калі ёсць — дакумент, які дае права на льготу (пенсіённае пасведчанне або пасведчанне інваліда 1, 2 групы), а таксама дакументы, што пацвярджаюць сваяцкія адносіны паміж вамі. У Вашым выпадку натарыяльны тарыф за засведчванне даверанасці складзе адну базавую велічыню.

Даглядаю хворую маці. Ёсць брат, але пражывае за межамі Беларусі. Пасля інсульту мама можа размаўляць, але амаль не рухаецца. Хоча, каб яе дом застаўся мне ў спадчыну. Што трэба зрабіць для гэтага? Ці выязджае натарыус на дом?
— У Вашым выпадку можна скласці завяшчанне, якое павінна быць напісана мамай або можа быць запісана з яе слоў натарыусам у прысутнасці сведкі. Калі завяшчальнік з-за фізічных недахопаў, хваробы ці няграматнасці не можа сам падпісаць завяшчанне, па яго просьбе і ў прысутнасці завяшчальніка, натарыуса і сведкі яно можа быць падпісана іншым грамадзянінам (рукапрыкладчыкам) з указаннем прычын, з-за якіх завяшчальнік не змог падпісаць завяшчанне сваёй рукой. У выпадку, калі завяшчальнік не можа асабіста з’явіцца ў натарыяльную кантору для ажыццяўлення натарыяльнага дзеяння, натарыус па яго просьбе выязджае на месца знаходжання завяшчальніка пры ўмове кампенсацыі расходаў, звязаных з выездам. Таксама можна даставіць натарыуса на ўласным транспарце.

Для даведкі
Ала Уладзіміраўна КАЗАК у натарыяльнай канторы Міёрскага раёна працуе з 24 ліпеня 2018 года.
Родам з г.п. Обаль Шумілінскага раёна. У 2008 годзе скончыла юрыдычны факультэт Полацкага

дзяржуніверсітэта. Працавала ў натарыяльнай канторы №1 Першамайскага раёна г.Віцебска.

Фота аўтара.
Падрыхтавала
Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 522
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 73 974
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 41 820
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 847
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 36 568
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 491
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 476
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 февраля 2019
Александр, Алексей, Андрей, Аркадий, Борис, Василий, Георгий, Дмитрий, Иван, Иосиф, Кирилл, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Федор, Юрий, Анна, Екатерина

Именины 16 февраля 2019
Адриан, Василий, Владимир, Иван, Михаил, Николай, Павел, Роман, Тимофей, Анна, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта