Авторизация
 

Жыхары вёскі Дворышча сустрэлі чарговы Новы год без святла! Чаму?

 Другі раз у вёсцы Дворышча Перабродскага сельсавета ў першы дзень новага года знікае электрычнасць. 1 студзеня 2018 года. Каля сямі гадзін вечара ў дамах жыхароў Дворышча прапала электрычнасць. Да двух ночы наступнага дня некалькі разоў то з’яўлялася, то зноў знікала. 1 студзеня 2019 года. Такая ж сітуацыя. Змяніўся толькі час: святло мільгала ад трох гадзін дня да сямі вечара. 

— Што зноў выклікала перабоі з электразабеспячэннем? Ці гэта новая навагодняя традыцыя? — не на жарт трывожыцца жыхар вёскі Мікалай Лакотка.


Пытанне рэдакцыя пераадрасавала ў Міёрскі раён электрасетак. У пісьмовым адказе значыцца:


“Сапраўды, 1 студзеня 2019 года ў Дворышчы кароткачасова да дзесяці секунд шэсць разоў знікала напруга. Прычынай таму сталі неспрыяльныя метэаралагічныя ўмовы (высокая вільготнасць, наліпанне мокрага снегу, рэзкія парывы ветру), што прывяло да адключэння ВЛ-10 кВ, па якой адбываецца падача электраэнергіі на МПМК-55, МРЭГ, базу “Райаграсэрвісу”, будаўнічую пляцоўку металапракатнага завода, МТФ “Пячонкі”, базу адпачынку “Актам”, у населеныя пункты Міёркі-2, Камянполле, Янова, Мурашкі, а таксама вёску Дворышча.
Прыносім усім спажыўцам прабачэнне за прычыненыя нязручнасці”.

Фота для ілюстрацыі.
Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 522
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 73 974
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 41 820
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 847
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 36 568
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 491
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 476
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 февраля 2019
Александр, Алексей, Андрей, Аркадий, Борис, Василий, Георгий, Дмитрий, Иван, Иосиф, Кирилл, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Федор, Юрий, Анна, Екатерина

Именины 16 февраля 2019
Адриан, Василий, Владимир, Иван, Михаил, Николай, Павел, Роман, Тимофей, Анна, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта