Авторизация
 

Міёрскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Якія робіць акцэнты?

 Міёрскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў у 2018 годзе скіравала дзейнасць на выкананне рашэнняў VІІ з’езда Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і Комплексу мер па рэалізацыі ў сістэме ФПБ Асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады.

Дзейнічае пагадненне паміж райвыканкамам, наймальнікамі і прафсаюзамі на 2016-2018 гады. Раённы Савет па працоўных і сацыяльных пытаннях разглядае праблемныя моманты і вызначае меры ўзаемадзеяння. У ліку важных задач раённага аб’яднання прафсаюзаў — забеспячэнне эфектыўнага грамадскага кантролю ў вобласці прававой абароны і аховы працы.

— Сёлета адным з галоўных накірункаў у дзейнасці ФПБ была работа над законапраектам Працоўнага кодэкса. Федэрацыя прафсаюзаў выступіла адным з яго распрацоўшчыкаў,—расказвае старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Барэйка. — У кодэкс унеслі каля сарака прапаноў. Усе яны сфарміраваны на аснове запытаў і праблем, з якімі звярталіся члены прафсаюзаў і працоўныя калектывы. Большую частку ініцыятыў улічылі. Напрыклад, захавалі 30-дзённы тэрмін папярэджання работніка аб змяненні істотных умоў працы. Першапачатковая рэдакцыя прадугледжвала скараціць яго да сямі дзён.


У законапраект уключылі палажэнні, згодна з якімі прафсаюзная арганізацыя будзе ўдзельнічаць у абмеркаванні кантракта з членам прафсаюза. Гэта дапаможа пазбегнуць сітуацый, калі работніку прапаноўваюць нявыгадныя ўмовы працы і нормы, якія ідуць уразрэз з заканадаўствам.


Сярод іншых прапаноў — абмежаваць матэрыяльную адказнасць работнікаў; захаваць права за пенсіянерамі, якія скасавалі працоўны дагавор з-за неправамерных дзеянняў наймальніка, на кампенсацыю ў памеры трохмесячнай заработнай платы.


Прынцыповы для прафсаюзаў момант — неабходнасць заканадаўча замацаваць падаўжэнне ці перазаключэнне кантрактаў з добрасумленнымі работнікамі на максімальна працяглы тэрмін або перавод іх на бестэрміновы працоўны дагавор з захаваннем усіх сацыяльных і матэрыяльных гарантый.


З мая 2017 года ФПБ праводзіць так званы народны маніторынг цэн на сацыяльна значныя тавары і паслугі. Якія вынікі гэтай работы?
— Маніторынг цэн на харчаванне праводзіцца ва ўсіх раёнах і ў дзесяці гарадах абласнога падначалення. У нас — штомесяц у магазінах “Еўраопт” і “Родны кут”. Пра вынікі інфармуем Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю і Камітэт дзяржкантролю.
Па дадзеных за дзевяць месяцаў, сітуацыя стабільная і цэны павышаліся адэкватна ўзроўню інфляцыі. Разам з тым па асобных пазіцыях адзначаўся істотны рост (мяса птушкі, свініна).


Актуальнае сёлета пытанне — павышэнне аплаты за інтэрнаты. ФПБ заявіла пра неабходнасць прыняць цэнтралізаваныя рашэнні аб зніжэнні аплаты або прымяненні адраснай матэрыяльнай дапамогі. Абласным і Мінскаму гарадскому выканкамам даручана ўзяць пытанне пад асаблівы кантроль і выпрацаваць меры па зніжэнні аплаты за інтэрнаты з улікам даходаў грамадзян, што ў іх пражываюць.


У верасні мінулага года ФПБ падпісала пагадненне аб узаемадзеянні з Генеральнай пракуратурай. Як пабудавана супрацоўніцтва на раённым узроўні?
— Агульная для Федэрацыі прафсаюзаў і органаў пракуратуры мэта — абарона законных правоў і інтарэсаў грамадзян. Для прафсаюзаў у першую чаргу — у сферы працоўных адносін. Таму прапанавалі аб’яднаць намаганні ў гэтым накірунку.
Зарэкамендавалі сябе сумесныя прававыя прыёмы грамадзян, якія штомесяц праходзяць у кожным раёне. На Міёршчыне сёлета яны адбыліся ва УП ЖКГ, РКЦ №16 ААТ “Белаграпрамбанк”, ТЦСАН, міёрскай вытворчасці філіяла “Полацкі хлебазавод”, філіяле “Міёрыводаканал”, райспажыўтаварыстве, СШ №2. На ўсіх прыёмах прысутнічаў памочнік пракурора раёна. Кансультацыі атрымалі 34 чалавекі.


За першае паўгоддзе 2018-га юрысты ФПБ далі амаль восемдзесят тысяч кансультацый па працоўных і звязаных з імі пытаннях. На карысць работніка вырашана 58 спраў у судовых інстанцыях, дзе інтарэсы грамадзян прадстаўлялі прафсаюзныя прававыя інспектары працы. Пры непасрэдным удзеле прафсаюзаў адноўлена на працы 39 чалавек, вернуты нявыплачаныя або незаконна ўтрыманыя сродкі на суму больш за два мільёны рублёў.


У ліку галоўных накірункаў дзейнасці прафсаюзаў — ахова працы.
— Гэтаму надаём асаблівую ўвагу. Прынцыповая пазіцыя: чалавек павінен вярнуцца з працы дадому здаровым. Таму ў штаце ФПБ больш за сто тэхнічных інспектараў працы, на прадпрыемствах задзейнічаны грамадскія інспектары. Тэхнічная інспекцыя ФПБ сумесна з прадстаўнікамі раённых аб’яднанняў, райкамаў і абкамаў прафсаюзаў рэгулярна праводзіць праверкі і маніторынгі за выкананнем заканадаўства аб ахове працы.


На жаль, сёлета паболела выпадкаў вытворчага траўматызму. За дзевяць месяцаў у краіне загінулі на вытворчасці 111 чалавек (за аналагічны перыяд мінулага года — 95), цяжкія траўмы атрымалі 508 (у 2017-м — 411). У нашым раёне ў 2017 годзе зарэгістравана пяць няшчасных выпадкаў, у тым ліку адзін са смяротным вынікам. Сёлета два выпадкі вытворчага траўматызму.


Трэба адзначыць, на ліквідацыю большасці парушэнняў, што прывялі да трагедый, не патрэбны вялікія матэрыяльныя затраты. Прычына ў халатных адносінах да вытворчай бяспекі як кіраўніцтва, так і саміх работнікаў.


Як прафсаюзы ўдзельнічаюць у дабрачынным навагоднім марафоне?
— Па ўсёй краіне праходзяць прафсаюзныя навагоднія святы. На іх запрашаюць дзяцей са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў, дзяцей-інвалідаў, выхаванцаў сацыяльных прытулкаў і дамоў сямейнага тыпу, школ-інтэрнатаў. Рыхтуюць маляўнічае прадстаўленне і падарункі. Далучаюцца да добрых спраў прафсаюзныя арганізацыі нашага раёна. Ладзяцца навагоднія ранішнікі, турпаездкі для дзяцей членаў прафсаюза. Раённае аб’яднанне прафсаюзаў набывае падарункі для дзяцей, што выхоўваюцца ў дамах сямейнага тыпу і сацыяльным прытулку.

Фота з архіва рэдакцыі.
Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 522
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 73 974
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 41 820
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 847
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 36 568
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 491
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 476
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 февраля 2019
Александр, Алексей, Андрей, Аркадий, Борис, Василий, Георгий, Дмитрий, Иван, Иосиф, Кирилл, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Федор, Юрий, Анна, Екатерина

Именины 16 февраля 2019
Адриан, Василий, Владимир, Иван, Михаил, Николай, Павел, Роман, Тимофей, Анна, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта