Авторизация
 

Што неабходна мець пры сабе пры перасячэнні граніцы з гадаванцам?

 Плануем у выхадныя наведаць блізкіх у Рызе, хочам узяць з сабой гадаванца — лабрадора. Якія дакументы неабходна мець пры сабе для перасячэння граніцы?

Адказвае намеснік начальніка аддзела арганізацыі мытнага кантролю Міхаіл ПАРФЯНОВІЧ:
— Перш за ўсё, пры перасячэнні граніцы з гадаванцам неабходна мець міжнародны ветэрынарны пашпарт (прыраўноўваецца да ветэрынарнага сертыфіката пры ўмове наяўнасці ў ім адзнакі кампетэнтнага органа аб правядзенні клінічнага агляду на працягу пяці дзён перад адпраўкай).


Пры вывазе сабак з мытнай тэрыторыі ЕАЭС Адзіныя ветэрынарныя патрабаванні, зацверджаныя Рашэннем Камісіі Мытнага саюза ад 18.06.2010 г. №317 “Аб прымяненні ветэрынарна-санітарных мер у Еўразійскім Эканамічным саюзе”, не прымяняюцца. Значыць, сабакі не належаць ветэрынарнаму кантролю.


Пры ўвозе хатніх гадаванцаў на тэрыторыю ЕАЭС у пункце пропуску неабходна прадставіць пасажырскую мытную дэкларацыю з адзнакай аб выніках веткантролю (адзнаку робіць службовая асоба пагранічнага кантрольна-ветэрынарнага пункта).


Калі не зможаце пацвердзіць ранейшы вываз з тэрыторыі ЕАЭС, да сабакі будуць прыменены нормы бяспошліннага ўвозу, устаноўленыя заканадаўствам: 50 кг і 1500 еўра ў эквіваленце пры перасячэнні мытнай мяжы радзей, чым адзін раз у тры каляндарныя месяцы, 20 кг і ў эквіваленце 300 еўра пры перасячэнні граніцы часцей за адзін раз у тры месяцы.


Улічваючы кошт і вагу дарослага лабрадора, неабходна мець на ўвазе дадзены факт. Каб такога пазбегнуць, пры вывазе сабакі рэкамендуецца запоўніць дэкларацыю. Тады ў час вяртання ў Беларусь кошт і вагу жывёлы не стануць уключаць ва ўказаную норму.
Падрабязней з нарматыўна-прававой базай можна пазнаёміцца на Адзіным інтэрнэт-партале мытных органаў (www.customs.gov.by).

Фота для ілюстрацыі.
Па матэрыялах
Віцебскай мытні.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 985
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 868
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 522
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 265
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 634
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 975
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 989
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Именины 12 декабря 2018
Даниил, Денис, Иван, Николай, Парамон, Сергей, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта