Авторизация
 

Пра перамяшчэнне тавараў для асабістага карыстання праз мяжу

 У аўтамабільных пропусках “Грыгароўшчына” і “Урбаны” правялі анкетаванне грамадзян, якія перасякаюць мяжу, і “прамую лінію”. Найбольш паступіла пытанняў пра перамяшчэнне тавараў для асабістага карыстання. Пра гэта па парадку. 

Колькі тавараў і як часта можа ўвозіць?
— Пры перасячэнні граніцы часцей, чым раз у тры каляндарныя месяцы, для асабістага карыстання можна ўвозіць тавараў на суму не большую за 300 еўра і (ці) вагой не вышэй за 20 кілаграмаў. Калі ездзіце радзей, ліміты павялічваюцца да 1500 еўра і (ці) 50 кілаграмаў адпаведна.


Колькі плаціць за перавышэнне норм?
— Мытную пошліну — 30 працэнтаў ад кошту, але не менш чым чатыры еўра за кілаграм у часці перавышэння коштавай і вагавай нормы.


Што наконт алкаголю і цыгарэт?
— Норма бяспошліннага ўвозу алкагольных напіткаў і піва — тры літры ў разліку на адну фізічную асобу, якая дасягнула 18-гадовага ўзросту. Пры яе перавышэнні давядзецца заплаціць 10 еўра за кожны лішні літр. Максімальна дапушчальны правоз — пяць літраў алкагольнай прадукцыі.


Можна ўвозіць 200 цыгарэт ці 50 сігар (сігарылл), ці 250 г тытуню, ці пералічаныя вырабы ў асартыменце агульнай вагой не больш за 250 г у разліку на адну асобу, якой ужо ёсць 18.


А наяўныя грашовыя сродкі?
— Без дэкларавання можа перамяшчаць наяўнымі да дзесяці тысяч долараў. Улічваецца любая валюта ў разліку на чалавека. Зберажэнні на банкаўскіх рахунках у разлік не бяруцца.


Што такое недзялімы тавар?
— Гэта тавар для асабістага карыстання вагой больш за 35 кілаграмаў (з улікам фактычна перамяшчаемай пярвічнай упакоўкі), які складаецца з адной адзінкі. Асаблівасць яго ў тым, што нават калі перамяшчаецца ў несабраным ці разабраным выглядзе (пры ўмове, што раздзяленне немагчыма без змянення яго прызначэння), ён расцэньваецца як адзіны тавар.


У адносінах такіх прымяняецца адзіная стаўка мытных пошлін, падаткаў: 30 працэнтаў ад кошту, але не менш за чатыры еўра за кілаграм вагі.


Ці часта можна ўвозіць бытавую тэхніку? Прадукты харчавання?
— Раз у тры гады дапускаецца бяспошлінны ўвоз халадзільніка, пральнай машыны, пліты, мікрахвалёўкі, кухоннага камбайна і г.д. А таксама электратэхнікі, у ліку якой ноўтбук, планшэт, тэлевізар, ЖК-манітор, а таксама сантэхнікі.
Раз у два гады можна прывезці з-за мяжы новыя шыны: для асабістых аўтамабіля чатыры штукі, матацыкла з каляскай — тры, без каляскі — два.


Узятую ў падарожжа дарагую тэхніку рэкамендуецца задэклараваць, каб у наступным яе не аднеслі да набытай за мяжой.
Таксама можна ўвозіць да трох букетаў, кожны з якіх не большы чым з 15 бутонаў. Для ўвозу насення і кветак у гаршчках неабходны фітасанітарныя сертыфікаты.


Якія абмежаванні на перамяшчэнне лекавых сродкаў?
— Для асабістага прымянення дапускаецца перавезці праз граніцу лекі, якія ўтрымліваюць псіхатропныя рэчывы, але не больш за 90 сутачных доз і тыднёвай дозы — для лекаў, якія ўтрымліваюць наркатычныя прэпараты. Пры тым іх неабходна задэклараваць, а пры сабе мець рэцэпт ці выпіску на іх з медыцынскай карткі. Медыцынскія дакументы павінны быць завераны асабістай пячаткай і подпісам урача, утрымліваць звесткі пра найменне прэпарата, дазіроўку, неабходную пацыенту колькасць на суткі.
Выконвайце простыя правілы і на граніцы не ўзнікне праблем.

Фота для ілюстрацыі.
Па матэрыялах
Віцебскай мытні. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 985
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 868
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 522
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 265
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 634
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 975
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 989
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Именины 12 декабря 2018
Даниил, Денис, Иван, Николай, Парамон, Сергей, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта