Кому принадлежит помощь
gazeta 2-11-2018, 16:48 2 818 Пытайцеся—адказваемКлопат пра сем’і, якія выхоўваюць дзяцей, — найважнейшы накірунак сацыяльнай палітыкі нашай краіны. Грашовыя выплаты — асноўныя формы дзяржаўнай дапамогі.
СЕМ’І, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18-і, атрымліваюць дапамогу на малых пасля трох год. Выплаты ўстаноўлены артыкуламі 15,16 Закона ад 29 снежня 2012 г. №7-3 “Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей”.
Права на дапамогу на дзяцей старэй трох год маюць маці (мачаха) або бацька (айчым) у поўнай сям’і, бацька або маці ў няпоўнай, усынаўляльнік (удачаральнік), апякун (папячыцель), калі ў сям’і выхоўваецца дзіця-інвалід ва ўзросце да 18 год. Для яе прызначэння працаздольны бацька або айчым у поўнай сям’і або непрацаздольны бацька ці маці ў няпоўнай павінны быць заняты ў Беларусі на дату звароту за дапамогай, не менш за шэсць месяцаў у каляндарным годзе, папярэднім году звароту.
ПОЎНЫМ сем’ям, дзе бацька ці айчым, усынаўляльнік ці ўдачаральнік праходзіць тэрміновую ваенную або альтэрнатыўную службу, дапамога прызначаецца пры ўмове занятасці маці або мачахі на дату звароту. Занятасць бацькі ці айчыма за папярэдні год не патрэбна.
Дапамога прызначаецца на кожнае дзіця да 18 год і складае 70% найбольшай велічыні бюджэту пражытковага мінімуму на дзіця-інваліда, на іншых малых у сям’і, якім больш за тры гады — 50%.
Дапамогу прызначаюць штогод з дня ўзнікнення права на яе, калі зварот паступіў на працягу шасці месяцаў, і з дня звароту, калі пасля заканчэння гэтага тэрміну.
КАЛІ за дапамогай звяртаецца маці, якая занята па працоўным дагаворы, яе прызначаюць па месцы работы. Атрымлівае адукацыю на дзённай форме навучання — па месцы вучобы. Індывідуальны прадпрымальнік — у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Калі ў поўнай сям’і маці не працуе, не вучыцца і не з’яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, дапамога прызначаецца па месцы работы, вучобы бацькі дзіцяці. Супрацоўнікам арганізацый з сярэдняй колькасцю работнікаў да 15 дапамогу прызначаюць у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.
Іншаземцам і асобам без грамадзянства, якія часова пражываюць у Беларусі, дапамогі на дзяцей пасля трох гадоў не прызначаюцца.
Дапамога па доглядзе за дзіцяці-інвалідам ва ўзросце да 18 год прызначаецца і выплачваецца маці або мачасе, бацьку або айчыму ў поўнай сям’і, бацьку або маці ў няпоўнай, усынаўляльніку або ўдачаральніку, апекуну або папячыцелю, які даглядае малога, каля яны не занятыя (па працоўным дагаворы; праходзяць ваенную або альтэрнатыўную службу, службу ў органах унутраных спраў, Следчым камітэце, Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз, органах дзяржаўнага кантролю, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях; выконваюць работы па грамадзянска-прававым дагаворы: аказваюць паслугі, выконваюць работы і ствараюць аб’екты інтэлектуальнай уласнасці; з’яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, натарыўсамі, адвакатамі; ажыццяўляюць рамесную дзейнасць, у сферы аграэкатурызму; атрымліваюць прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую або паслявузаўскую адукацыю на дзённай форме навучання; зарэгістраваны ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў якасці беспрацоўных або праходзяць прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі, асвойваюць адукацыйныя праграмы навучальных курсаў па накіраванні гэтых органаў) або заняты на наступных умовах:
-працуюць няпоўны рабочы час (не больш за палову месячнай нормы рабочага часу) у аднаго або некалькіх наймальнікаў, выконваюць работу на даму ў аднаго наймальніка;
-з’яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, натарыусамі, адвакатамі, ажыццяўляюць рамесную дзейнасць або ў сферы аграэкатурызму і яна прыпынена ў парадку, устаноўленым заканадаўствам;
-з’яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі і не ажыццяўляюць дзейнасць, паколькі знаходзяцца ў працэсе яе спынення;
-знаходзяцца ў водпуску па доглядзе за дзіцяці да трох год (водпуску па доглядзе за дзецьмі па месцы службы) або акадэмічным;
-атрымліваюць пенсію або штомесячную страхавую выплату згодна з заканадаўствам аб абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў, і не занятыя на наступных умовах.
Дапамога прызначаецца з дня ўзнікнення права на яе, калі зварот за яе прызначэннем паследаваў на працягу шасці месяцаў, пасля заканчэння гэтага тэрміну — з дня звароту.
КАЛІ інвалідам прызнана дзіця да трох год, яму налічваюць дапамогу ў павышаным памеры — 45% сярэднямесячнага заробку работнікаў у рэспубліцы.
Зварот за прызначэннем дапамог грунтуецца на заяўленчым прынцыпе.
Фота для ілюстрацыі.
Ірына ІВАНОВА,
намеснік начальніка ўпраўлення
па працы, занятасці і сацыяльнай
абароне насельніцтва.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.