Авторизация
 

Ці магу атрымаць ліцэнзію на ахоўную дзейнасць і сам ахоўваць свае аб’екты?

 Я — дырэктар прадпрыемства і хачу адкрыць ювелірны салон-магазін, а таксама вытворчую лінію па разліве маторных маслаў і складское памяшканне для іх захоўвання. Ці магу атрымаць ліцэнзію на ахоўную дзейнасць і сам ахоўваць гэтыя аб’екты?

Указам №534 ад 25.10.2007г. “Аб мерах па ўдасканаленні ахоўнай дзейнасці” вызначаны пералік аб’ектаў, якія належаць абавязковай ахове Дэпартамента аховы МУС.


vЗгодна з пунктам 12 дакумента, да такой катэгорыі адносяцца аб’екты (тэрыторыі, памяшканні, будынкі), дзе перапрацоўваюць ці захоўваюць нафту, нафтапрадукты і спадарожны газ, у тым ліку лінейна-вытворчыя дыспетчарскія станцыі магістральных трубаправодаў (за выключэннем аб’ектаў палівазабеспячэння на тэрыторыі аб’ектаў, якія абслугоўвае ваенізаванае ахоўнае дзяржаўнае аб’яднанне “Беларуская чыгуначная дарога”, арганізацый грамадзянскай авіяцыі, аўтазаправачных станцый, а таксама кацельных, на газе ці мазуце).


vЗгодна з пунктам 8, абавязковай ахове належаць аб’екты (тэрыторыі, памяшканні, будынкі, збудаванні), дзе перапрацоўваюць, захоўваюць ці рэалізуюць каштоўныя металы і камяні, вырабы з іх і валютных каштоўнасцей.


Аб’екты, пра якія пытаецеся, падпадаюць пад Указ №534 і згодна з пунктам 2.2 — іх павінен абслугоўваць Дэпартамент аховы МУС. Таму атрымаць ліцэнзію на ахоўную дзейнасць не зможаце. На падставе пункта 2.3 Указа — віды і ўмовы аховы аб’ектаў вызначаюцца дагаворамі аб аказанні паслуг, заключаных з арганізацыямі, якім належаць на праве ўласнасці, гаспадарчага вядзення, аператыўнага кіравання ці арандуюць, калі не ўстаноўлена іншае.


Згодна з арт.23.57 адміністрацыйнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, за парушэнне ўмоў і правіл ахоўнай дзейнасці прадугледжаны штраф ад 10 да 100 базавых велічынь.
Пад абавязковую ахову падпадаюць і іншыя катэгорыі аб’ектаў, уключаныя ў пералік і зацверджаныя Указам.

Фота для ілюстрацыі.
В. БЕЛЫ,
старшы інспектар
ліцэнзійна-кантрольнай групы
Глыбоцкага аддзелаДэпартамента.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 мая 2021
Адриан, Ирина, Яков

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта