Авторизация
 

Складаецца база для паведамлення па SMS аб адключэнні электраэнергіі

 Калі ў доме раптам прападае святло, спачатку чуецца лаянка з пакоя, дзе стаіць камп’ютар, а затым зларадны смех таго, хто карыстаўся ноўтбукам. Гэта жарт. З доляй праўды. Адключэнне электраэнергіі нібы бытавы апакаліпсіс. Як правіла, наступае нечакана. То моцны вецер узняўся, то аб’яву пра планавае адключэнне электраэнергіі не заўважылі. 

Паперка на слупе

Завітаў у рэдакцыю наш пастаянны чытач. З невялікім лістком паперы. Гэта было знятае са слупа паведамленне Міёрскага раёна электрасетак пра магчымыя перабоі ў электразабеспячэнні па вуліцы і перавулку Вакзальных у райцэнтры. Інфармацыя ўстарэлая, з сакавіка. Прапанова актуальная:


— Чаму пра адключэнне электрычнасці ці магчымыя перабоі нам паведамляюць такім чынам? А калі хто не заўважыць паперку на слупе і заплануе справы, у якіх не абысціся без бытавой тэхнікі. Вось калі б такую інфармацыю друкавалі ў раённай газеце, усе былі б у курсе, —разважаў жыхар райцэнтра.


Як прыклад, паказаў нумар газеты “Жыццё Прыдзвіння” з размешчаным у табліцы графікам планавага адключэння электраэнергіі ў Віцебскім раёне. Выданне спецыяльна прыхапіў з сабой, калі наведваў знаёмых.


Прамы абавязак не прадугледжваецца
Па адным прыватным выпадку складана вызначыць, наколькі патрэбныя публікацыі-папярэджанні для жыхароў раёна. Між тым рэдакцыя накіравала зварот у Міёрскі РЭС з прапановай аб супрацоўніцтве.


Як нам патлумачылі, энергазабяспечвальная арганізацыя не мае прамога абавязку інфармаваць насельніцтва аб перабоях у электразабеспячэнні. Разам з тым на сайце РУП “Віцебскэнерга” ў рубрыцы “Графік адключэння электраэнергіі” размяшчаецца інфармацыя аб планавых адключэннях па ўсёй вобласці. Таксама Міёрскі РЭС па ўласнай ініцыятыве размяшчае паведамленні на гарадскіх дошках аб’яў і на апорах ліній электраперадач па вуліцах, якія будуць адключаны.


Публікацыі пра магчымыя перабоі ў электразабеспячэнні абанентаў у дзяржаўных СМІ на платнай аснове не прадугле- джаны планам расходаў прадпрыемства на 2018 год.

Насустрач абанентам
У пісьмовым адказе значыцца, што РУП “Віцебскэнерга” імкнецца паляпшаць якасць абслугоўвання абанентаў з дапамогай сучасных тэхналогій. Распрацоўваюць новы праект: са згоды спажыўца, на яго мабільны тэлефон будуць дасылаць sms-паведамленні аб планавых і пазапланавых адключэннях электраэнергіі. Паслуга на бескарыслівай аснове.
Цяпер прадпрыемства складае базу дадзеных мабільных тэлефонаў абанентаў, якія жадаюць атрымліваць паведамленні.

ПА ПРАВІЛАХ
Інфармаванне насельніцтва аб перабоях у электразабеспячэнні рэгламентуецца Правіламі электразабеспячэння, зацверджанымі пастановай Саўміна ад 17 кастрычніка 2011 года.


Згодна з пунктам 96 Правіл, для правядзення планавых работ па рамонце абсталявання або падключэнні новых спажыўцоў абавязкова паведаміць пра гэта абаненту за 10 дзён для ўзгаднення з ім дакладнай даты і часу перапынку ў падачы электраэнергіі.


Падчас работ па рэканструкцыі электрасетак энергазабяспечвальная арганізацыя абавязана ўзгадніць адключэнне абанентаў з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, калі працягласць такога адключэння перавышае час, вызначаны тэхнічнымі нарматыўна-прававымі актамі ці дагаворам электразабеспячэння.


Згодна з дагаворам электразабеспячэння, ва ўстаноўленым парадку дазволена спыняць водпуск электрычнай энергіі бытавому абаненту для правядзення планавых і аварыйных рамонтаў абсталявання і ліній электраперадач. Для прыняцця неадкладных мер па прадухіленні ці ліквідацыі аварыі — адключаць падачу напругі на электраўстаноўкі бытавога спажыўца. У такім выпадку па пісьмовым запыце абанента прадастаўляюцца звесткі аб прычынах адключэння.

Фота для ілюстрацыі.
Падрыхтавала
Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 641
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 56 846
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 25 144
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 529
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 23 997
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 21 140
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 578
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 июля 2018
Александр, Дмитрий, Николай, Федор

Именины 20 июля 2018
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Госці краін
free counters
Партнеры сайта