Возможен ли испытательный срок при заключении контракта?
gazeta 30-05-2018, 15:02 7 241 Пытайцеся—адказваем
— Ці магчымы выпрабавальны тэрмін пры заключэнні кантракту?
— Так, магчымы. Згодна з артыкулам 28 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, каб праверыць адпаведнасць работніка даручаемай яму рабоце працоўны дагавор па пагадненні бакоў можа быць заключаны з умовай папярэдняга выпрабавання, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных часткай пятай артыкула.
'
Тэрмін папярэдняга выпрабавання не павінен перавышаць трох месяцаў, не лічачы перыяду часовай непрацаздольнасці і іншых перыядаў, калі работнік адсутнічаў на працы.
Умова аб папярэднім выпрабаванні павінна прадугледжвацца ў працоўным дагаворы. У іншым выпадку работнік прыняты на агульных умовах.
Пры заключэнні працоўнага дагавора папярэдняе выпрабаванне не ўстанаўліваецца для: работнікаў, якія не дасягнулі 18 гадоў; маладых рабочых (служачых), якія атрымалі прафесійна-тэхнічную адукацыю; маладых спецыялістаў, якія атрымалі сярэднюю спецыяльную, вышэйшую або адукацыю пасля ВНУ; інвалідаў; часовых і сезонных работнікаў; пры пераводзе на працу ў іншую мясцовасць або да іншага наймальніка; пры прыёме на працу па конкурсе, па выніках выбараў; у іншых выпадках, прадугледжаных заканадаўствам.
Фота для ілюстрацыі.
Таццяна КАЧАН, галоўны
дзяржаўны інспектар працы
Полацкага міжраённага аддзела.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.