Авторизация
 

Размова пра ідэнтыфікацыю хатняй жывёлы: правілы, рэгістрацыя, адрасы...

 Закон №287-3 “Аб ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, адсочванні сельскагаспадарчых жывёл, ідэнтыфікацыі і адсочванні прадуктаў жывёльнага паходжання” ўступіў у сілу 15 ліпеня 2015 года. Ён узмацняе патрабаванні да гаспадароў, якія трымаюць на падворку жыўнасць, вырабляюць прадукцыю. Так дыктуе Дзяржаўная інфармацыйная сістэма AITS. У сувязі з гэтым у насельніцтва ўзнікае нямала пытанняў, на якія адкажа ветурач-эпізаатолаг раённай ветэрынарнай станцыі Васіль ЛАПІЦКІ. 

Васіль Яўгенавіч, у нарматыўных дакументах пазначана, што ідэнтыфікацыі належаць буйна-рагатая жывёла, свінні, авечкі, козы, коні, якіх гадуюць юрыдычныя і фізічныя асобы для атрымання прыбытку. А калі на падворку карова ці каза, малако ад якіх выкарыстоўваюць толькі для ўласных патрэб?


— У такім выпадку рэгістрацыя не патрэбна. Толькі пры ўмове, што і мяса гэтых жывёл будзе спажываць сям’я ці яе блізкія. Аднак карову нярэдка здаюць на перапрацоўчае прадпрыемства. Цяпер неідэнтыфікаваную не прымуць. Тое ж у адносінах да малака з прыватных падворкаў, якое ідзе на перапрацоўку. Калі карова не зарэгістравана ў інфармацыйнай сістэме, малаказборшчык яго не забірае. Таму пажадана загадзя зарэгістравацца, каб не ўзнікала праблем.


Як праходзіць ідэнтыфікацыя і рэгістрацыя жывёлы?
— Пры дапамозе біркі і мікрачыпа. Нумар унікальны і не прысвойваецца паўторна іншай жывёле. На бірцы лічбы і штрых-код, якія счытвае сканер. Для коней прызначаны мікрачып. Рэгіструецца шляхам унясення інфармацыі ў рэестр сельгасжывёл (статкаў) уладальнікам ці на дагаворнай аснове ў Цэнтры інфармацыйных сістэм у жывёлагадоўлі.


Якія тэрміны выканання гэтых патрабаванняў?
— Ужо з 1 студзеня 2018 года адсутнасць ідэнтыфікацыйнай біркі не дазваляе рэалізаваць сельгаспрадукцыю жывёльнага паходжання, у тым ліку малака, на рынках і перапрацоўчых прадпрыемствах Беларусі.


Уладальнікі сельгасжывёл абавязаны забяспечыць ідэнтыфікацыю і рэгістрацыю не пазней чым за сем каляндарных дзён пасля нараджэння жывёл. Паведаміць пра ветэрынарнае мерапрыемства, забой, падзеж, рэалізацыю ў такі ж тэрмін.


А калі бірка раптам згубіцца?
— Лепш гэтага не дапускаць, бо яна рэгіструецца ў дзяржаўнай інфармацыйнай сістэме і лічыцца “дакументам строгай справаздачнасці”. Пра страту давядзецца паведаміць у дзяржаўную сістэму. Затым на працягу двух тыдняў чакаць дублікат, і ўстанавіць у строга вызначаныя тэрміны.


Як гаспадару звязацца з дадзеным прадстаўніком?
— Цэнтр інфармацыйных сістэм у жывёлагадоўлі размешчаны ў будынку ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання па адрасе: г. Міёры, вул. Кірава, 44, тэлефон 4 16 33 (Лілія Іванаўна Шчарбакова). Там жа можна набыць біркі і мікрачыпы. Для буйнай рагатай жывёлы ідэнтыфікацыйны нумар каштуе 1,52 рубля, для коней — 13,56 рубля.


Як часта даследуецца буйная рагатая жывёла ў прыватных падворках і што патрэбна ведаць яе гаспадару?
— Штогод у маі-чэрвені ветэрынарная служба раёна праводзіць планавыя абследаванні жывёл на туберкулёз, лейкоз, адзін раз у год —  на бруцэлёз. Гаспадары павінны ствараць неабходныя ўмовы для правядзення мерапрыемстваў згодна з Законам “Аб ветэрынарнай дзейнасці” ад 2.07.2010 года №161-3. Асабліва гэта мае дачыненне да ўладальнікаў, якія па пэўных прычынах не водзяць жывёл у статак, а пакідаюць дома на прывязі ці ў хлеве. Інфармуюць вяскоўцаў праз ветэрынарных урачоў гаспадаркі, старэйшын вёсак ці мясцовых жыхароў. Абследуюцца не толькі жывёлы, якія прайшлі працэдуру ідэнтыфікацыі. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 537
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 55 891
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 24 660
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 388
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 23 518
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 20 987
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 535
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 июня 2018
Василий, Константин, Павел, Федор, Ефрем

Именины 20 июня 2018
Александр, Богдан, Борис, Валентин, Василий, Вениамин, Виктор, Владимир, Григорий, Давид, Иван, Игнатий, Лев, Максим, Михаил, Николай, Павел, Петр, Степан, Тарас, Федор, Федот, Анна, Валерия, Зинаида, Калерия, Мария, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта