Падчас дня інфармавання вяскоўцы пыталіся, ці можна нарыхтоўваць драўніну, пашкоджаную бабрамі? Тлумачыць намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Дзісенскага лясгасу Алена КАНАХ.
Адназначна нельга. Гэта лічыцца правапарушэннем — адабраннем драўнінна-хмызняковай расліннасці без дазвольных дакументаў. Прадугледжана адміністрацыйная і крымінальная адказнасць.
Да адміністрацыйнай прыцягваюць па п.1 арт.15.22 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь. Штраф — да 50 базавых велічынь.
Крымінальная адказнасць за незаконную высечку дрэў і хмызнякоў устаноўлена арт.227 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Вінаватых караюць грамадскімі або папраўчымі работамі на тэрмін да аднаго года, штрафам, арыштам.
Па ўсіх пытаннях, звязаных з набыццём дроў, звяртайцеся ў лясніцтвы, а таксама ў філіялы “Віцебскаблпаліва”. Купіць іх можна ў гатовым выглядзе або на корані.
Калі вырашылі купіць дровы на корані, звяртайцеся ў лясніцтва. Там атрымаеце ордэр. Выдачу рэгламентуе п.16.14 Пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюць дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі па заявах грамадзян, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 №200.
Лясніцтва выдае ордэр на отпуск драўніны на корані на працягу двух дзён пасля падачы заявы. Аднак толькі калі няма падстаў для адмовы і прадастаўлена квітанцыя. Сама працэдура выдачы ордэра бясплатная, за драўніну плацяць у лясніцтве. Дакумент дзейнічае да 31 снежня года, у якім выдадзены.
Асабліва адзначым, што нарыхтоўваць драўніну на корані насельніцтва можа толькі на ўчастках ляснога фонда, якія намечаны лесакарыстаннем.