Авторизация
 

Працягласць рабочага часу скарочана для інвалідаў, але…

 Пытанне: У інваліда другой групы, які ў верасні 2017 года адпрацаваў 147 гадзін, заробак склаў 232 рублі. Наймальнік (працадаўца) патлумачыў, што зрабіў разлік, зыходзячы з мінімальнай заработнай платы ў 265 рублёў, нормы працоўнага часу за верасень — 168 гадзін, прапарцыйна адпрацаванаму часу (265 рубёў / 168 гадзін х 147 гадзін = 232 руб.). Ці правільна гэта?

Адказ: Мінімальная заработная плата (месячная і гадзінная) — дзяржаўны мінімальны сацыяльны стандарт у галіне аплаты працы, які наймальнік абавязаны прымяняць у якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў за працу ў нармальных умовах на працягу нармальнай працягласці працоўнага часу пры выкананні абавязкаў работніка, якія вынікаюць з заканадаўства, лакальных нарматыўных прававых актаў і працоўнага дагавора (ч. 1 арт. 59 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, арт. 1 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17.07.2002 №124-З «Аб устанаўленні і парадку павышэння мінімальнай заработнай платы»).

Месячная мінімальная заработная плата з 1 студзеня 2017 года складае 265 рублёў (адпаведна Пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27снежня 2016 г. №1080).

Для інвалідаў I і II групы ўстанаўліваецца скарочаная працягласць рабочага часу — не больш за 35 гадзін у тыдзень. Пры гэтым аплата іх працы ажыццяўляецца ў такім жа памеры, як і работнікаў адпаведных прафесій і пасад пры поўнай норме працягласці працоўнага часу (згодна з артыкулам 287 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Работніку, у якога памер налічанай заработнай платы аказаўся ніжэй за памер мінімальнай заработнай платы (месячнай і гадзіннай), наймальнік абавязаны зрабіць даплату. Пры яе вызначэнні ў памеры налічанай заработнай платы работніка не ўлічваюцца выплаты кампенсавальнага характару і выплаты, не звязаныя з выкананнем ім абавязкаў, якія вынікаюць з заканадаўства, лакальных нарматыўных прававых актаў і працоўнага дагавора.

Таму, калі ў інваліда II групы, выканаўшага працоўныя (што вынікаюць з заканадаўства, лакальных нарматыўных прававых актаў і працоўнага дагавора) абавязкі, аплата працы якога праводзіцца на аснове месячнай тарыфнай стаўкі, пры пяцідзённым рабочым тыдні з выхаднымі ў суботу і нядзелю, у верасні 2017 года працягласць працоўнага часу ў нармальных умовах склала 147 гадзін (21 дзень па 7 гадзін), пры гэтым памер налічанай заработнай платы аказаўся ніжэй за памер месячнай мінімальнай заработнай платы, то наймальнік абавязаны зрабіць даплату да памеру месячнай мінімальнай заработнай платы — да 265 руб., калі калектыўным дагаворам (пагадненнем) не ўсталяваны большы памер месячнай мінімальнай заработнай платы.

Фота для ілюстрацыі.

Г.  ГАЛАЙ, намеснік начальніка

аддзела нагляду за выкананнем

заканадаўства аб працы Віцебскага

абласнога ўпраўлення Дэпартамента

дзяржаўнай інспекцыі працы.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 475
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 55 157
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 24 245
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 242
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 23 110
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 20 874
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 472
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 мая 2018
Александр, Иосиф, Кирилл, Константин, Михаил, Ростислав

Именины 23 мая 2018
Василий, Кирилл, Таисия

Госці краін
free counters
Партнеры сайта