Отпуск по закону, а "отгул" — по договоренности

 —Патлумачце, ці можна збіраць адгулы, а потым дадаваць іх да працоўнага водпуску.

—Найперш патлумачу, што ў заканадаўстве не ўжываецца тэрмін "адгул". Гэтае слова ўваходзіць толькі ў размоўную мову. А ў Працоўным кодэксе Рэспублікі Беларусь выкарыстоўваецца тэрмін  «дзень адпачынку». І згодна з гэтым нарматыўна прававым актам (частка 3 артыкула 69) за працу ў звышвызначаны час і выхадныя дні ўзамен даплаты могуць прадастаўляцца са згоды работніка іншыя неаплатныя дні адпачынку. Пры гэтым не ўстаноўлена, калі канкрэтна наймальнік павінен іх прадаставіць.

Такім чынам, па дамоўленасці паміж работнікам і наймальнікам так называемыя "адгулы" могуць быць далучаны да працоўнага водпуску.

Фота для ілюстрацыі.

Таццяна КАЧАН, галоўны дзяржаўны

інспектар працы Полацкага міжраённага

аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення

Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.