Командировка и рабочий день. Как законно уложиться в норму часов?
gazeta 29-03-2018, 11:34 2 733 Пытайцеся—адказваем
Ёсць катэгорыя работнікаў, праца якіх звязана з частымі службовымі камандзіроўкамі. Напрыклад, многія будаўнікі штодзённа для выканання сваіх працоўных абавязкаў адпраўляюцца на нейкія ўзводзімыя ці рамантуемыя аб'екты ад прахадной прадпрыемства ці з іншых устаноўленых месц збору. Іх цікавіць, калі пачынаецца працоўны дзень: з моманту ад'езду ў камандзіроўку ці з таго часу, калі прыбываеш на вытворчы аб'ект.
Напрыклад, працоўны графік — з 8.00 да 17.00. Да месца камандзіроўкі трэба ехаць 45 хвілін. Раніцай работнікі накіраваліся на працу на вытворчы аб'ект у 7.15 гадзін, з такім разлікам, каб да 8.00 трапіць на працоўнае месца. Вярнуліся з камандзіроўкі ў 16.40 і пайшлі дадому: атрымліваецца на 20 хвілін раней устаноўленага графіка. Ці можа наймальнік прыцягнуць за гэта да адказнасці? Работнікі лічаць, што яны ў гэты дзень раніцай "набралі" лішніх 45 хвілін працоўнага часу.
Адказ на гэтае пытанне дае Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь. Згодна з артыкулам 91 службовай камандзіроўкай прызнаецца паездка работніка па распараджэнні наймальніка на пэўны тэрмін у іншую мясцовасць для выканання службовага задання па-за месцам яго пастаяннай працы. На работнікаў, якія знаходзяцца ў службовай камандзіроўцы, распаўсюджваецца рэжым працоўнага часу і часу адпачынку, усталяваны па месцы службовай камандзіроўкі.
Рабочым лічыцца час, на працягу якога работнік на падставе працоўнага, калектыўнага дагавора, правіл унутранага працоўнага распарадку абавязаны знаходзіцца на працоўным месцы і выконваць працоўныя абавязкі.
Згодна з артыкулам 133 фактычны працоўны час улічваецца з моманту прыходу работніка на месца выканання працы згодна з правіламі ўнутранага працоўнага распарадку, графіку работы (зменнасці) або асобаму загаду наймальніка і да моманту фактычнага вызвалення ад работы ў гэты працоўны дзень (змену).
Улічваецца як фактычна адпрацаваны час выканання асноўных і падрыхтоўча-заключных аперацый (атрыманне нараду, матэрыялаў, інструментаў, азнаямленне з тэхнікай, дакументацыяй, падрыхтоўка і ўборка працоўнага месца, здача гатовай прадукцыі і інш.), так і перапынкі, прадугледжаныя тэхналогіяй, арганізацыяй працы і правіламі яго тэхнічнага нармавання і аховы, а пры іх адсутнасці—устаноўленых наймальнікам па ўзгадненні з прафсаюзам.
У фактычны час не ўваходзіць і не ўлічваецца час пераезду ад месца жыхарства ці ад месца пастаяннай працы (пастаяннага збору) і назад. Непрацоўным лічыцца і час, неабходны на дарогу ад прахадной да рабочага месца, на пераапрананне перад пачаткам і пасля заканчэння работы, на рэгістрацыю пры адходзе з працы.
Згодна з Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь (част. 6 арт. 93) час заканчэння работы ў дзень выбыцця вызначаецца па дамоўленасці з наймальнікам. У выпадку прыбыцця з камандзіроўкі да заканчэння працоўнага дня, пытанне аб тым, прыходзіць на працу на прадпрыемства (у арганізацыю) ці не, неабходна з кіраўніцтвам. Калі наймальнік патрабуе гэтага, то няяўка будзе лічыцца як парушэнне працоўнай дысцыпліны.
За дысцыплінарнае парушэнне наймальнік можа прымяніць да работніка розныя меры дысцыплінарнага пакарання. Пры гэтым павінны ўлічвацца цяжар яго правіннасці, абставіны, пры якіх парушэнне дапушчана, паводзіны работніка на вытворчасці, яго працоўныя якасці (арт. 198 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
На падставе прыведзеных норм заканадаўства можна зрабіць выснову аб тым, што прыцягненне работніка да дысцыплінарнай адказнасці магчыма, калі наймальнік палічыць, што работнікам здзейснена дысцыплінарнае парушэнне.
У выпадку, калі работнік не згодны з такім рашэннем, то індывідуальная працоўная спрэчка аб правамернасці прымянення дысцыплінарнага спагнання падлягае разгляду ва ўстаноўленым парадку. Пры гэтым работнік мае права звярнуцца ў камісію па працоўных спрэчках, а калі яна не створана—у суд у трохмесячны тэрмін з дня, калі даведаўся або павінен быў даведацца аб парушэнні свайго права. Рашэнне камісіі па працоўных спрэчках можа быць абскарджана ў суд у дзесяцідзённы тэрмін з дня ўручэння копіі рашэння камісіі па працоўных спрэчках. Работнік, які не з'яўляецца член прафсаюза мае права па свайму выбару звярнуцца ў камісію па працоўных спрэчках альбо ў суд.
Фота для ілюстрацыі.
Таццяна КАЧАН,
галоўны дзяржаўны інспектар працы
Полацкага міжраённага аддзела Віцебскага
абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай
інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.