Случаи открепления и перераспределения существуют

 —У якіх выпадках малады спецыяліст атрымлівае адмацаванне і пераразмеркаванне?

—Адказ на гэтае пытанне дае Кодэкс аб адукацыі Рэспублікі Беларусь (артыкул 83-86) і Палажэнне «Аб парадку размеркавання, пераразмеркавання, накіравання на працу, наступнага накіравання на працу выпускнікоў, якія атрымалі паслявузаўскую, вышэйшую, сярэднюю спецыяльную або прафесійна-тэхнічную адукацыю», якое зацверджана Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22.06.2011 № 821.

Паводле заканадаўства малады спецыяліст, накіраваны на працу да пэўнага наймальніка, мае права ставіць пытанне аб пераразмеркаванні яго ў іншую арганізацыю пры наяўнасці пэўных абставінаў.

На працягу тэрмінаў абавязковай работы па размеркаванні ўстановы адукацыі ажыццяўляюць далейшае  размеркаванне (пераразмеркаванне) выпускнікоў у выпадку:

- адмовы наймальніка ў прыёме на працу выпускніку, накіраванаму на працу ў адпаведнасці з заяўкай гэтага наймальніка або дагаворам аб узаемадзеянні, дагаворам аб падрыхтоўцы спецыяліста (рабочага, служачага);

- немагчымасці прадастаўлення месца працы ў адпаведнасці з атрыманай спецыяльнасцю (напрамкам спецыяльнасці, спецыялізацыяй) і прысвоенай кваліфікацыяй пасля заканчэння ваеннай службы па прызыву ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, іншых войсках і воінскіх фарміраваннях Рэспублікі Беларусь пры жаданні выпускніка працаваць па размеркаванні;

- пераводу маладога спецыяліста, маладога рабочага (служачага) з яго згоды ад аднаго наймальніка да іншага (п. 4 арт. 35 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні паміж імі ў адпаведнасці з атрыманай спецыяльнасцю (напрамкам спецыяльнасці, спецыялізацыяй) і прысвоенай кваліфікацыяй;

- адлічэнні з установы адукацыі (арганізацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы паслявузаўскай адукацыі) асобы, прынятай для атрымання адукацыі больш высокага ўзроўню, які не адпрацаваў тэрмін абавязковай работы па размеркаванні пасля атрымання прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй або вышэйшай адукацыі;

- скасавання з імі працоўнага дагавора ў выпадках, прадугледжаных п. 3 арт. 88 Кодэкса аб адукацыі (у выпадку парушэння наймальнікам заканадаўства аб працы, калектыўнага або працоўнага дагавора (арт. 41, пп.1, 2, 6 арт. 42, пп.2 і 3 арт. 44 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь));

- узнікнення ў маладога спецыяліста, маладога рабочага (служачага) акалічнасцяў, пры якіх месца працы выпускніку даецца ў парадку, прадугледжаным п. 6 арт. 83 Кодэкса аб адукацыі.

Установы адукацыі, падпарадкаваныя Міністэрству аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, прымаюць рашэнне аб пераразмеркаванні маладых спецыялістаў па ўзгадненні з названым міністэрствам. Для гэтага трэба звярнуцца з адпаведнай заявай ва ўстанову адукацыі, якая накіравала на працу. Пры гэтым мець пашпарт (ці іншы пацвярджаючы асобу дакумент) і дакументы, што даюць права на пераразмеркаванне. Камісія навучальнай установы пасля прыняцця рашэння аб пераразмеркаванні выдасць выпускніку новае пасведчанне аб накіраванні на працу. У выпадку немагчымасці прадастаўлення камісіяй месца працаўладкавання ў адпаведнасці з атрыманай спецыяльнасцю (прафесіяй) і прысвоенай кваліфікацыяй выпускніку даецца права на самастойнае працаўладкаванне.

Малады спецыяліст, які атрымаў даведку аб самастойным працаўладкаванні, губляе статус маладога спецыяліста.

Фота для ілюстрацыі.

Таццяна КАЧАН, галоўны дзяржаўны

інспектар працы Полацкага міжраённага

аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення

Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.