За что платить любителям-рыболовам арендатору озера?

 У пачатку лютага ў рэдакцыю прыйшло пісьмо ад рыбаловаў-аматараў з Міёр. Большасць з іх — пенсіянеры. Сем прозвішчаў і адно пытанне: "За што з нас будуць браць грошы?"


З 1 лютага, каб рыбачыць на азёрах Кацілава, Вісяты, Набіста-Дзедзіна і Укля, трэба плаціць. Вадаёмы арандавала сялянская (фермерская) гаспадарка "Цяцерка".

"Наколькі нам вядома, СФГ "Цяцерка" зарыбленне гэтых вадаёмаў не праводзіла. Будаўніцтва пад'ездаў і стаянак не ажыццяўлялася," — значыцца ў пісьме. Адсюль пытанне: за што плаціць?


Рэдакцыя накіравала запыт у Браслаўскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету.


Нам адказалі, што азёры перададзены ў арэнду па дагаворах, заключаных у 2011 годзе (возера Набіста-Дзедзіна) і ў 2015-м (Вісяты, Кацілава, Укля).


ЗАРЫБЛЕННЕ вышэйназваных азёр прадугледжана рыбаводча-біялагічнымі абгрунтаваннямі (РБА). РБА зацверджаны Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання і маюць станоўчае заключэнне дзяржаўнай экалагічнай экспертызы. Згодна з РБА, возера Набіста-Дзедзіна неабходна зарыбляць двухгодкам белага амура. 1200 асобін гэтай рыбы запусцілі ў вадаём у 2015 годзе. Дазарыбленне павінна быць праведзена сёлета. Возера Кацілава неабходна зарыбіць двухгодкам белага амура да 2019 года, Уклю — лічынкай шчупака да 2020-га, Вісяты — гадавіком белага амура да 2021-га.


У ІНСПЕКЦЫІ адзначаюць: "СФГ "Цяцерка" створаны спрыяльныя ўмовы для ажыццяўлення аматарскай лоўлі рыбы, што пацвярджаецца актамі стварэння спрыяльных умоў на азёрах Набіста-Дзедзіна, Вісяты, Кацілава Міёрскага раёна ад 30.11.2017г. і на возеры Укля Браслаўскага раёна ад 14.10.2016 г., якія падпісаны прадстаўніком абласнога выканаўчага камітэта". Наяўнасць гэтых актаў дазваляе СФГ "Цяцерка" рэалізоўваць пуцёўкі на платнае аматарскае рыбалоўства.


РЫБАЛОЎНЫЯ ўгоддзі прадастаўляюцца ў арэнду юрыдычным асобам па рашэнні абласных выканаўчых камітэтаў. Гэтыя рашэнні павінны быць узгоднены з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання і тэрытарыяльнымі органамі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Умовы арэнды вызначаюцца ў дагаворы і кантралююцца арэндадаўцам.


АРАНДАТАР адказвае за:
- невыкананне ці неналежнае выкананне абавязкаў па дагаворы;
- за пагаршэнне відавога саставу рыбы, змяншэнне яе прамысловага запасу, за іншую, прычыненую па яго віне шкоду арандуемым рыбалоўным угоддзям;
- за парушэнне тэрмінаў унясення арэнднай платы.

Фота для ілюстрацыі.
Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.