Авторизация
 

Міёрскі раён электрычных сетак патлумачыў прычыну адключэння святла ў свята

 Першы вечар новага 2018 года жыхары вёскі Дворышча Перабродскага сельсавета правялі пры свячах. У 19.00 у дамах знікла электрычнасць. Надвор'е стаяла ціхае. Без ветру і снегападу. Святло ў дамах некалькі разоў то з'яўлялася, то зноў знікала. Толькі глыбокай ноччу запрацавалі электрапрыборы.

У ЧЫМ прычына перабояў з электрычнасцю? І што рабіць, калі яны прывядуць да паломкі бытавой тэхнікі? З такімі пытаннямі сяльчане звярнуліся да "Міёрскіх навін". Рэдакцыя накіравала запыт у Міёрскі раён электрасетак.

АДКАЗ атрымалі з філіяла "Глыбоцкія электрычныя сеткі" (куды ўваходзіць і Міёрскі РЭС) РУП "Віцебскэнерга":


"01.01.2018 г. у 19.00 здарылася аварыйнае адключэнне паветранай лініі, што ажыццяўляе электразабеспячэнне спажыўцоў некалькіх населеных пунктаў, у тым ліку Дворышча. Пашкоджанне шукалі шляхам секцыянавання лініі. 2 студзеня ў 03.03 пашкоджаную ўстаноўку адключылі (падстанцыя ў гаспадарчым падпарадкаванні металургічнага завода) і электразабеспячэнне абанентаў было адноўлена.
Доўгі перыяд пошуку пашкоджання абумоўлены вялікай працягласцю і разгалінаванасцю лініі і цёмным часам сутак".


ЯК ЗАЎВАЖАНА ў пісьмовым адказе, кароткачасовае ўключэнне лініі падчас яе секцыянавання не выклікае зверхдапушчальных перанапруг у абаненцкай размеркавальнай сетцы.


КАЛІ электрапрыборы выходзяць са строю па віне энергазабяспечвальнай арганізацыі, спажыўцу ў поўным аб'ёме кампенсуецца ўрон. Для гэтага неабходна звярнуцца з адпаведнай заявай у мясцовае прадстаўніцтва "Белдзяржстраху".


Міёрскі раён электрычных сетак прыносіць прабачэнне спажыўцам, што пражываюць у населеных пунктах Міёркі-2, Камянполле, Янова, Мурашкі і Дворышча за дастаўленыя нязручнасці.

Фота для ілюстрацыі.
Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 518
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 421
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 829
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 140
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 017
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 835
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 643
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 февраля 2018
Александр, Анатолий, Арсений, Василий, Дмитрий, Иван, Максим, Севастьян, Юлиан, Кристина, Мария, Марфа

Именины 18 февраля 2018
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Госці краін
free counters
Партнеры сайта