Авторизация
 

Фарба ў Дзісне! Дзе і калі можна купіць?

 Не хлебам адзіным жыве чалавек. Яму патрэбна добраўпарадкаванае жыллё. А гэта пастаянны клопат, бягучы і капітальны рамонт. Неабходны  будаўнічыя матэрыялы, фарбы, шпалеры. Значыць, павінны быць спецыялізаваныя магазіны.

Такі магазін у Дзісне ёсць. Аднак неабходных тавараў там няма. Для касметычнага рамонту дома за матэрыяламі паехаў у Полацк. Нязручна і доўга. Ды і атрымліваецца, што наяўныя грошы вывозім з раёна і аддаём суседзям.


Не задавальняе і якасць тавараў. У Беларусі два лакафарбавыя заводы з якаснай прадукцыяй, а нам прапануюць расійскую. Летась пафарбаваў аранжавым выразаныя з дрэва кветкі. Прыгожа. Аднак трымалася пакрыццё ўсяго шэсць месяцаў. На сонцы выгарэла і стала бурай. Сёлета рабіў з дрэва журавоў. Купіў шэрую расійскую фарбу, бо айчыннай не было. Каб выглядала прыстойна, давялося наносіць тры слаі. Вадкая, бруднага колеру фарба не хацела трымацца.


Калі не знайшоў у магазіне патрэбнай фарбы, звярнуўся да людзей, якія нядаўна рабілі рамонт. Раней праблема вырашалася проста. Па суботах індывідуальныя прадпрымальнікі прадавалі гэтую прадукцыю на рынку. Прывозілі пад заказ. Хадавы тавар з базы райспажыўтаварыства распрадаюць у міёрскіх магазінах. І скардзяцца, што няма абаротных сродкаў. Куды ідуць грошы ад продажу прадукцыі? Жывём па прынцыпе Грышкі і яго кафтана.


Фадзей ШЫМУКОВІЧ.

Перш чым публікаваць матэрыял пазаштатнага аўтара, рэдакцыя накіравала зварот у Міёрскае райспажыўтаварыства з просьбай пракаменціраваць сітуацыю і адказаць на праблемныя пытанні.

У пісьмовым адказе за подпісамі кіраўніцтва райспажыўтаварыства і ГУП "Міёрыгандаль" указаны прычыны няпоўнага асартыменту тавараў у дзісенскім магазіне "Будаўнік" і патлумачана, як іх набыць.

Згодна з інфармацыяй райспажыўтаварыства, прадаставіць увесь шырокі асартымент будматэрыялаў у магазіне "Будаўнік" немагчыма з-за яго невялікай плошчы. 70,6 метраў квадратных складае плошча гандлёвай залы, агульная плошча — 85,6 метраў квадратных.


Таксама забяспечыць наяўнасць усяго асартыменту нельга па фінансавых прычынах. Тавараабарачальнасць будматэрыялаў па магазіне "Будаўнік" складае 432 дні пры тэрмінах аплаты ў асноўным 45-60 дзён. Многія будаўнічыя матэрыялы беларускай вытворчасці ўвогуле адгружаліся ў мінулым годзе па папярэдняй аплаце. Гэта фарбы і эмалі ААТ "Лакафарба", г.Ліда, цэмент УКГ "Беларуская цэментная кампанія" і іншыя.


За 2017 год у дзісенскім магазіне "Будаўнік" рэалізавана тавараў на суму 31,8 тысяч рублёў. Сярэднямесячны тавараабарот — 2,65 тысяч рублёў. У летні перыяд — 4 тысячы. З-за нізкай пакупніцкай здольнасці насельніцтва горада Дзісна продаж на аднаго жыхара — 21,2 рубля ў год. На 1 студзеня 2018 года таварныя запасы склалі 38,1 тысяч рублёў ці на 448 дзён гандлю.
Каб завабіць пакупнікоў, штомесяц у магазіне "Будаўнік" праводзіліся тэматычныя акцыі з прадастаўленнем скідкі 5-10% на пэўны асартымент тавараў.


Продаж будаўнічых матэрыялаў вядзецца па папярэдніх заказах. Адпаведныя звесткі размешчаны на дошцы "Інфармацыя для пакупніка". Такім чынам рэалізоўваліся ДВП, дрэваапрацоўчы станок, угнаенні, цвікі, цэмент, гіпсакартон, эмалі.
Што да якасці расійскай фарбы, то яна адпавядае патрабаванням нарматыўна-тэхнічнай дакументацыі. Ад іншых пакупнікоў скарг на яе якасць не паступала.


Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 82 932
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 47 590
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 028
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 20 226
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 19 102
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 215
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 070
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2018
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2018
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта