Авторизация
 

Куды здаць шклатару ў Міёрах?

 Часта бачым шкляныя бутэлькі на сметніках, у прыдарожных канавах, скрынях для смецця. Раней іх здавалі і мелі немалыя грошы. Цяпер за вінную бутэльку па 0,7 літра магазіны спажыўкааперацыі плацяць па 10 капеек, з-пад гарэлкі па 0,5 літра з вінтавой пробкай — па 5 капеек. Людзі выкідваюць шклатару ці назапашваюць на падворках пад павецямі, бо не ведаюць, куды здаць.

Начальнік камерцыйнага аддзела райспажыўтаварыства Валянціна Валеўка лічыць, што над вырашэннем праблемы павінны працаваць не толькі спецыялісты спажыўкааперацыі, бо напоі ў шклатары ў вялікай колькасці рэалізуюць і мясцовыя прыватныя гандлёвыя ўстановы, фірменны магазін мясакамбіната. Прывозяць іх шмат і з-за межаў раёна. А пустыя бутэлькі прымаюць толькі гандлёвыя ўстановы спажыўкааперацыі.


— У сельскай мясцовасці купляюць шклатару ўсе магазіны, дзе прадаецца спіртное. Роўна столькі, колькі ёсць пустых скрынь. З заводаў нам дастаўляюць напоі, а мы вяртаем ім тару.


У Міёрах усе магазіны, якія рэалізуюць напоі ў бутэльках стандартнай формы, аддаюць скрыні з-пад іх на тарны склад у двары прадуктовага магазіна "Цэнтральны" на вуліцы Кастрычніцай, 8. Там з панядзелка да пятніцы ўключна, з 8.00 да 17.00 з абедзенным перапынкам з 12 да 13 гадзін, прымаюць шклатару. У Дзісне трэба звяртацца ў прадмагазін №1 на вуліцы Юбілейнай. Хачу падкрэсліць, што аб'ёмы прыёмкі бутэлек залежаць не толькі ад наяўнасці скрынак з-пад віна і гарэлкі, але і ад патрэбы нашых пастаўшчыкоў-вытворцаў.


Калі бутэлькі нестандартнай формы ці бітыя, іх можна здаць на пункт прыёму другаснай сыравіны ў Дзісне, а таксама ў сельскія магазіны па 6 капеек за кілаграм. У Міёрах шклабой прымуць на складзе райкаапнарыхтпрама на вуліцы Вакзальнай.


Цікаўлюся, чаму не прымаюць пустую тару іншыя магазіны, якія рэалізуюць спіртное. У Дзісне ў "Ніка-Прэстыж" адказалі, што не маюць асобнага складскога памяшкання. Загадчыца "Гурмана" ў райцэнтры запэўніла, што ім дастаўляюць напоі ў асноўным у поліэтыленавых упакоўках, як і ў магазін "Ніка" ў Новым Пагосце.


Нядаўна ў раённай газеце з'явілася аб'ява, што шклатару прымае ІП Мірановіч. Мікалай — так завуць прадпрымальніка — свой бізнес адкрыў у Шаркаўшчыне (прыёмны склад размешчаны па вуліцы Краснаармейскай,3). Прымае бутэлькі ў неабмежаванай колькасці. Калі ёсць жаданне здаць іх у вялікім аб'ёме, то папярэдне абавязкова трэба патэлефанаваць на +375 (33) 644 79 25.


Мікалай Мірановіч адзначыў, што дзеля некалькіх дзясяткаў пустых бутэлек ехаць у Міёры яму нявыгадна, не акупяцца нават транспартныя расходы. Таму чакае здатчыкаў у Шаркаўшчыне. Вывучае магчымасць адкрыць прыёмны пункт у нашым раёне. Прадпрымальнік падкрэсліў, што цана на шклатару ў яго крыху вышэй, чым у спажыўкааперацыі: вінныя бутэлькі па 10 капеек, а з-пад гарэлкі — па 7.


Істотнага даходу бізнес прадпрымальніку пакуль не прыносіць. Не разлічвае і ў будучым атрымаць вялікі прыбытак, бо шклатара танная. Менавіта таму большасць магазінаў не хочуць гэтым займацца. Тым не менш, прадпрымальнік паспрабуе павялічваць аб'ёмы закупу. 

Фота для ілюстрацыі.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 80 074
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 42 637
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 17 748
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 16 810
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 15 687
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 15 378
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 8 214
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 декабря 2017
Алексей, Андрей, Борис, Владимир, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Кузьма, Матвей, Моисей, Николай, Павел, Сергей, Степан, Федор, Вера, Маргарита, Мария, Мирра, Тамара, Афанасий

Именины 14 декабря 2017
Дмитрий, Наум, Порфирий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта