Авторизация
 

Ці можа тата скарыстацца спецыяльным днём?

 — Я з'яўляюся апекуном траіх непаўналетніх, але паўгода як знаходжуся ў дэкрэтным адпачынку ў сувязі з нараджэннем уласнага дзіцяці. На працы раней атрымлівала дадатковы выхадны — "матчын" дзень. Ці можа муж цяпер скарыстацца ім на сваёй рабоце, пакуль я знаходжуся ў дэкрэце?

Згодна з арт. 265 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь маці (мачысе) або бацьку (айчыму), апекуну (папячыцелю), якая выхоўвае траіх і больш дзяцей ва ўзросце да шаснаццаці гадоў, па асабістай пісьмовай заяве прадастаўляецца адзін дадатковы свабодны ад працы дзень у тыдзень з аплатай у памеры сярэдняга дзённага заробку.


Парадак і ўмовы прадастаўлення аднаго дадатковага свабоднага ад работы дня ў ты-дзень з аплатай у памеры сярэдняга дзённага заробку вызначаны ў Інструкцыі "Аб парадку і ўмовах прадастаўлення аднаго дадатковага свабоднага ад работы дня ў тыдзень з аплатай у памеры сярэдняга дзённага заробку", якая зацверджана Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны № 34 ад 11 чэрвеня 2014 года (далей — Інструкцыя).


У адпаведнасці з п. 2 Інструкцыі свабодны дзень у тыдзень прадастаўляецца работніку пры наяўнасці наступных умоў:
- у сям'і работніка выхоўваецца трое і больш дзяцей да шаснаццаці гадоў або дзіця-інвалід ва ўзросце да васямнаццаці;
- работнік у тыдні заняты на працы пяць ці шэсць рабочых дзён з працягласцю часу ў тыдзень не менш за ўстаноўленую ў артыкулах 112-114 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь;
- другі з бацькоў (маці ці мачаха, бацька ці айчым) у поўнай сям'і з'яўляецца занятым* (тлумачэнне чытайце ніжэй) ці праходзіць падрыхтоўку ў клінічнай ардынатуры ў вочнай форме, прызнаны інвалідам, атрымлівае штомесячную страхавую выплату ў адпаведнасці з заканадаўствам аб абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў.


Згодна з арт. 2 Закона Рэспублікі Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 года "Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь" занятымі лічацца грамадзяне:
- якія працуюць па працоўным дагаворы або выконваюць работы ў юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў па грамадзянска-прававых дагаворах, прадметам якіх з'яўляецца выкананне работ (аказанне паслуг, стварэнне аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці), за выключэннем грамадзян, занятых на аплатных грамадскіх работах па накіраванні органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
- якія з'яўляюцца заснавальнікамі (удзельнікамі, членамі) юрыдычных асоб, за выключэннем заснавальнікаў (удзельнікаў) акцыянерных таварыстваў і членаў некамерцыйных арганізацый;
- зарэгістраваныя ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў;
- якія ажыццяўляюць дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамесніцкую дзейнасць;
- якія праходзяць ваенную або альтэрнатыўную службу, а таксама службу ў органах унутраных спраў, Следчым камітэце Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь, органах фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях;
- якія вучацца на дзённай форме ва ўстановах адукацыі, арганізацыях, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы паслявузаўскай адукацыі, іншых арганізацыях, у індывідуальных прадпрымальнікаў, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць;


- якія даглядаюць дзіця ва ўзросце да трох гадоў, дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў, інваліда I групы альбо асобу, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, а таксама дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванае вірусам імунадэфіцыту чалавека ці хворага на СНІД;
- якія займаюцца іншай не забароненай заканадаўствам дзейнасцю, што прыносіць заробак.
У поўнай сям'і права на свабодны дзень у тыдзень можа быць выкарыстана маці (мачахай) або бацькам (айчымам) альбо падзелена названымі асобамі паміж сабой па іх меркаванні.


Такім чынам, калі ўмовы, прадугледжаныя п. 2 Інструкцыі, выконваюцца, то муж мае права на прадастаўленне па месцы працы аднаго дадатковага свабоднага дня ў тыдзень з аплатай у памеры сярэдняга дзённага заробку.

Фота для ілюстрацыі.

Таццяна КАЧАН, галоўны
дзяржаўны інспектар працы
Полацкага міжраённага аддзела.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 80 074
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 42 637
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 17 748
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 16 810
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 15 687
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 15 378
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 8 214
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 декабря 2017
Алексей, Андрей, Борис, Владимир, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Кузьма, Матвей, Моисей, Николай, Павел, Сергей, Степан, Федор, Вера, Маргарита, Мария, Мирра, Тамара, Афанасий

Именины 14 декабря 2017
Дмитрий, Наум, Порфирий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта