Авторизация
 

У падраздзяленне па грамадзянству і міграцыі РАУС часта звяртаюцца жыхары раёна па пытаннях, звязаных з асноўным дакументам грамадзяніна — пашпартам. Адказы на іх дае начальнік падраздзялення Алена Юр’еўна Голуб.
— Па якому пашпарту можна выехаць у Еўрасаюз?
— Толькі па пашпарту, у якім утрымліваюцца не менш чым дзве чыстыя старонкі. Тэрмін дзеяння дакумента павінен заканчвацца не раней трох месяцаў пасля мяркуемай даты выезду з ЕС. Калі ж грамадзянін аформіў візу для шматразовых паездак, то тэрмін дзеяння пашпарта павінен заканчвацца не раней трох месяцаў пасля апошняй плануемай даты выезду з тэрыторыі дзяржавы — члена Еўрасаюза. А яшчэ, пашпарт павінен быць выдадзены не больш 10 гадоў таму.

— Праз шэсць месяцаў мне споўніцца 25 гадоў, ці можна загадзя і ў якія тэрміны абмяняць пашпарт?
— У сувязі з дасягненнем 25, а таксама 45, 100 гадоў пашпарт можна абмяняць загадзя, калі заявіцелю ўжо споўнілася поўных 24, 44 і 99 гадоў адпаведна.

Звяртайцеся загадзя для абмену пашпарта, бо тэрмін яго вырабу 1 месяц з дня падачы заявы. Кошт працэдуры 17500 рублёў. Можна абмяняць гэты дакумент у паскораным парадку за дадатковую плату таксама ў памеры 17500 рублёў. У гэтым выпадку пашпарт атрымаеце праз 15 дзён пасля падачы заявы.
— Я згубіў свой пашпарт, ці магу звярнуцца аб выдачы новага ў сельсавет па месцы жыхарства?
— Не, з заявай аб выдачы пашпарта ўзамен згубленага трэба звяртацца толькі ў падраздзяленне па грамадзянству і міграцыі Міёрскага РАУС, дзе трэба будзе падрабязна пісьмова патлумачыць пра ўмовы згубы. Пры сабе трэба мець 4 каляровыя здымкі 4х5 см, квітанцыю аб уплаце дзяржпошліны ў 17500 рублёў. Тэрмін вырабу пашпарта 1 месяц. Пры неабходнасці атрымаеце даведку, якая засведчвае асобу і з’яўляецца сапраўднай на працягу месяца.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 073
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 319
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 149
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 212
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 672
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 397
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 536
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 февраля 2020
Алексей, Антон, Евгений, Мария

Именины 24 февраля 2020
Всеволод, Гавриил, Георгий, Дмитрий, Захар, Порфирий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта