Авторизация
 

З магазінаў Міёршчыны прапала жывая рыба

 На "гарачы тэлефон" рэдакцыі звярнулася міярчанка Вікторыя Усовіч. Пацікавілася, па якой прычыне ў харчовых магазінах перасталі прадаваць жывых карпаў і таўсталобікаў.

Старшыня Міёрскага райспажыўтаварыства Сяргей Росаў тлумачыць:
— Раней у нашых магазінах прадавалі жывую рыбу. Карпаў і таўсталобікаў пастаўляла рыбная гаспадарка "Навінкі" з Пастаўскага раёна. Прыйшлі да высновы, што для райспажыўтаварыства супрацоўніцтва нявыгаднае. "Навінкі" пастаўлялі тавар партыяй у больш за 50 кілаграм. Раскуплялі ў нас толькі 15-20 кг, ды і то ў дні паста ў хрысціян. У астатні час рэалізоўвалі яшчэ менш. Замарожваць рыбу і пасля прадаваць забараняюць санітарныя правілы. Аднойчы паспрабавалі так зрабіць і панеслі адміністрацыйнае пакаранне. Да таго ж, у акварыуме павінна быць азёрная вада, у водаправоднай рыба гіне. Гэта дадатковыя клопаты. І яны сябе не апраўдваюць, паколькі тавар не карыстаецца вялікім попытам.


Сваю прадукцыю Рыбгас "Навінкі" прывозіла і на рынак у Міёры. Апошні раз у верасні мінулага года. Дырэктар рынка Аляксандр Гаравец расказаў, што гаспадарка сама спыніла кантракт. Прычына — недастаткова ўлову. Магчыма, калі "Навінкі" папоўняць запасы, жывая рыба зноў з'явіцца на рынку.


Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота для ілюстрацыі.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 652
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 687
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 338
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 366
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 922
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 357
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 865
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 сентября 2017
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Именины 22 сентября 2017
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта