Авторизация
 

Ці прапусцяць праз мяжу снатворнае?

 —Збіраюся праз турфірму Санкт-Пецярбурга ў паездку за мяжу. Дрэнна сплю і п'ю снатворнае. Ці маю права правезці чатыры таблеткі "Сонакс"?

Каменціруе начальнік аддзела кіналагічнай службы Віцебскай мытні Ілья Сяргееў:
—Для перыяду водпускаў гэта актуальнае пытанне. Фізічныя асобы маюць права ўвозіць прэпараты, якія ўтрымліваюць наркатычныя або псіхатропныя рэчывы. Такія як псеўдаэфедрын, трамадол, дэкстраметарфан, бромазепам. АЛЕ: толькі абмежаваную колькасць для асабістага прымянення па медыцынскіх паказчыках пры наяўнасці пацвярджальных дакументаў.


Лекавы прэпарат "Сонакс" утрымлівае псіхатропнае рэчыва запіклон. З 2015 года яно не належыць дзяржаўнаму кантролю. Таму гэтае снатворнае можна перамяшчаць праз граніцу без перашкод.


!!! МАЙЦЕ НА ЎВАЗЕ. Калі не ўпэўнены, што ў складзе лекавых сродкаў у вашым багажы няма забароненых рэчываў, або перавозіце лекі з наркатычнымі ці псіхатропнымі рэчывамі, неабходныя па медыцынскіх паказаннях, трэба запоўніць пасажырскую мытную дэкларацыю. Пры сабе абавязкова мець рэцэпт, даведку ад ўрача і выпіску з гісторыі хваробы або іх завераныя копіі.


Больш падрабязна пра парадак увозу лекавых сродкаў чытайце на сайце мытных органаў Рэспублікі Беларусь www.customs.gov.by.

Фота для ілюстрацыі.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 486
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 376
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 109
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 914
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 877
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 917
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 793
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 августа 2017
Александр, Василий, Макар, Максим, Марк, Мартин, Федор, Мария

Именины 23 августа 2017
Вячеслав, Роман, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта