Авторизация
 

Каму зменшылі страхавы стаж?

 Сёлета 29 чэрвеня падпісаны Указ № 233 "Аб пенсіённым забеспячэнні асобных катэгорый грамадзян", найбольш важныя пункты якога ўступаюць у сілу з 1 жніўня.

Нарматыўна-прававым актам, выдадзеным кіраўніком дзяржавы, урэгулявана пытанне аб павышэнні ўзроўню пенсіённага забеспячэння грама-дзян, якія доўгі час выконвалі сацыяльна значныя віды дзейнасці. Працягласць працоўнага стажу з выплатай абавязковых страхавых узносаў зніжаны для асоб, якія не менш за 10 каляндарных гадоў праходзілі ваенную службу, але не маюць права на пенсію па заканадаўстве аб пенсіённым забеспячэнні ваеннаслужачых. Права на працоўную пенсію пры дасягненні агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту пры адсутнасці неабходнага поўнага страхавога стажу ім цяпер прадастаўляецца пры страхавым стажы не менш за 10 гадоў і агульным стажы не менш за 25 гадоў у мужчын і 20—у жанчын.


Прадугледжана таксама памяншэнне да 10-ці гадоў працоўнага страхавога стажу для грамадзян, якія маюць агульны стаж работы (прадугледжаны ў артыкуле 51 Закона "Аб пенсіённым забеспячэнні") не менш за 40 гадоў у мужчын і 35—у жанчын. У прыватнасці, гэта мае дачыненне да тых, хто даглядаў інваліда I групы, дзіця-інваліда да 18 гадоў і г.д.


Нагадаю, што для прызначэння працоўнай пенсіі па ўзросце цяпер трэба мець мінімальны 16-гадовы стаж работы з выплатай абавязковых страхавых узносаў у фонд сацыяльнага забеспячэння, а да 2020-га ён павялічыцца да 20-ці гадоў.

Ірына ІВАНОВА, начальнік аддзела

пенсіённага забеспячэння і сацыяльнай

падтрымкі насельніцтва раённага ўпраўлення
па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 613
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 424
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 562
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 581
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 911
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта