Галоўная > Прырода і экалогія > Правілы жорсткія, выконвайце іх

Правілы жорсткія, выконвайце іх


19-02-2015, 15:29. размясціў: gazeta

Браслаўская міжрайінспекцыя кантралюе выкананне правіл вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання і, на жаль, выяўляе парушэнні. Так, хаця забаронена нашэнне і (ці) выкарыстанне пры здабычы зайцоў, вавёркі, куніц, норкі амерыканскай, андатры, ляснога тхара паляўнічай зброі з наразным ствалом, лукаў і арбалетаў, а таксама патронаў з куляй ці карцеччу, знайшліся тыя, хто вырашыў паляваць на пушную дзічыну менавіта з выкарыстаннем кулі ці карцечы, якія патрэбны для здабычы лася, дзіка ці казулі.

 

Паляўнічым перад паляваннем неабходна праверыць наяўнасць патрэбных дакументаў і тэрміны іх дзеяння: дзяржаўнага пасведчання, пуцёўкі ці дазволу на здабычу жывёлы і пуцёўкі да яго, пераканацца, што ўпісаны ў гэтую пуцёўку ці ў пуцёўку, што знаходзіцці ў кіраўніка палявання; дазволу на захоўванне і нашэнне паляўнічай зброі і боепрыпасаў да яе; рэгістрацыйных дакументаў на сабак.


Нагадаю яшчэ раз, што дзяржпасведчанне на права палявання сапраўднае пры наяўнасці карткі ўліку парушэнняў і ўплаты пошліны, якая робіцца да пачатку палявання і пацвярджае права на яго на працягу 12 месяцаў.
Пакаранні за незахаванне такіх патрабаванняў надта жорсткае — штраф ад 20 да 50 базавых велічынь з пазбаўленнем права на паляванне і з магчымай канфіскацыяй паляўнічых прылад.
В. ЖУРАЎСКІ,
дзяржінспектар.


Вярнуцца назад