Галоўная > Прырода і экалогія > З ружжом на капытных

З ружжом на капытных


30-10-2014, 15:27. размясціў: gazeta

Да 31 снежня дазваляецца ружэйнае паляванне на дзіка, лася, казулю і іншых капытных любога полу і ўзросту. Са стрэльбай загонам і з сабакамі можна гэтым займацца ў светлы час, з засады і падыходу — на працягу сутак.


На лася і дарослага дзіка можна паляваць з наразной паляўнічай зброяй з дульнай энергіяй кулі звыш за 3000 джоўляў, гладкаствольным ружжом з выкарыстанем патронаў, зараджаных куляй, лукаў і арбалетаў.


Для казулі і маладняку дзіка рыхтуйце наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй звыш за 1500 джоўляў, гладкастволку з патронамі, зараджанымі куляй ці карцеччу, лукі і арбалеты. Пароды сабак — па рашэнні карыстальніка ўгоддзяў.


Паляўнічым трэба ведаць, што карцеччу лічацца металічныя шарыкі або элементы іншай формы дыяметрам (памерам) больш за 5 мм. А знаходжанне на дадзеным паляванні са шротавымі патронамі (у іх паражаючыя элементы 5 мм і менш) будзе прызнана незаконным паляваннем.


І яшчэ. Права на паляванне прадастаўляецца асобам, што маюць адпаведнае дзяржаўнае пасведчанне, сапраўднае толькі пры наяўнасці карткі ўліку парушэнняў і ўплаты дзяржпошліны, якая плаціцца да пачатку палявання і пацвярджае права на паляванне на працягу 12 месяцаў.

 

Д. ПАЛУЭКТАЎ,

дзяржінспектар
Браслаўскай МРІ.


Вярнуцца назад